Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб’яўляе аб правядзенні ў 2025 годзе трох творчых літаратурна-мастацкіх конкурсаў, у якіх могуць браць удзел вучні агульнаадукацыйных школ, навучэнцы каледжаў, гімназій, ліцэяў, студэнты ВНУ Гомельшчыны. Конкурсы прысвечаны і праводзяцца да: 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне; Года добраўпарадкавання ў Беларусі; Года папулярызацыі патрыятычнай літаратуры на Гомельшчыне, прысвечанага Вялікай Перамозе. Вынікі конкурсаў падводзяцца з ўшанаваннем пераможцаў на VII абласным фестывалі літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.
- ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні VI абласнога конкурсу малюнкаў
“Родныя вобразы. Вясёлка над Гомельшчынай”,
прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне , Году добраўпарадкавання ў Беларусі, Году папулярызацыі патрыятычнай літаратуры на Гомельшчыне, прысвечанага Вялікай Перамозе.
VI абласны творчы конкурс юных мастакоў “Родныя вобразы. Вясёлка над Гомельшчынай” арганізоўвае і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна. Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання мастацкіх і творчых інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца папулярызацыя твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.
Творчае спаборніцтва пройдзе з 05 лютага 2025 года па 30 мая 2025 года. У конкурсе прымаюць удзел толькі вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій Гомельскай вобласці з 12 да 17 гадоў.
Для ўдзелу ў конкурсе вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій Гомельскай вобласці рыхтуюць малюнкі па матывах:
мастацкіх твораў франтавікоў, народных пісьменнікаў Беларусі – ураджэнцаў Гомельскай вобласці І.Мележа, І.Шамякіна, І.Навуменкі, А.Макаёнка, а таксама твораў пісьменнікаў-франтавікоў, ураджэнцаў Гомельшчыны Л.Гаўрылава, П.Пранузы, М.Гамолкі, у якіх паказваецца гераізм савецкіх воінаў ці адлюстраваны падзеі ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
мастацкіх патрыятычных твораў сучасных празаікаў і паэтаў — членаў Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, у якіх паказваецца гераізм савецкіх воінаў ці адлюстраваны падзеі ў гады ваеннага ліхалецця (спіс згодна дадатку №1).
На выкананай рабоце (непасрэдна ўнізе на малюнку) павінна быць пазначана імя, клас, школа, у якой вучыцца аўтар малюнка і імя пісьменніка, назва твора, па матывах якога зроблены малюнак.
Установы адукацыі ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці накіроўваюць арыгіналы малюнкаў вучняў агульнаадукацыйных школ і гімназій у раённыя, гарадскія аддзелы адукацыі.
Аддзелы адукацыі гаррайвыканкамаў з 5 да 15 красавіка 2025 года перасылаюць (перадаюць) малюнкі на паштовы адрас: 246028, г. Гомель, вул. Савецкая, 126, офіс 400, Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Гаўрыловічу Уладзіміру Мікалаевічу.
(Увага! Можна пакідаць з 5 па 15 красавіка пакеты з малюнкамі, заяўкамі ў скрынцы непасрэдна пры ўваходзе ў офіс аддзялення СПБ).
Падвядзенне вынікаў конкурсу малюнкаў адбудзецца да 20 мая 2025 года. Творчае журы, у якое ўваходзяць мастакі, пісьменнікі, грамадскія і культурныя дзеячы Гомельшчыны, вызначыць малюнкі лепшых юных мастакоў вобласці, якія найлепш змаглі выказаць праз малюнак творчую задуму пісьменніка.
Лепшыя работы будуць выстаўлены на спецыяльнай выставе “Родныя вобразы. Малюнак+кніга” на фестывалі кнігі “ЧытайГомель” у маі 2025 года. Работы, дасланыя на конкурс, не вяртаюцца.
Увага! Лаўрэаты конкурсу будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі (дыпломы перадаюцца праз Галоўнае ўпраўленне адукацыі!). Дыпломы лаўрэатам уручаюцца кіраўніцтвам школ 1 верасня на школьных лінейках.
Спіс лаўрэатаў конкурсу будзе размешчаны на сайце абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Уладальнік Гран-пры конкурсу будзе запрошаны для ўзнагароджвання спецыяльным дыпломам і каштоўным падарункам на ўрачыстым адкрыцці ХХ Міжнароднага фестывалю-свяце “Славянскія літаратурныя дажынкі” і VII абласнога фестывалю літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага” у верасні 2025 года.
Дадатак №1
АНАННЕЎ Алег Валянцінавіч, паэт
АЛЕЙНІК Аляксандр Людзвігавіч, празаік
АТРОШЧАНКА Ганна Мікалаеўна, празаік, паэт
АТРУШКЕВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, празаік, паэт
АФАНАСЬЕЎ Іван Мікалаевіч, літаратуразнаўца, крытык
АСТАПЕНКА Вольга Анатольеўна, паэтэса
БАБЧАНОК Рыгор Уладзіміравіч, паэт
БЕРАСНЕВА (КОРБУТ) Яніна Алегаўна, празаік
БІСЕЎ Іван Васільевіч, паэт
БОЛСУН Міхаіл Міхайлавіч, паэт
БЫЧКОЎ Аляксей Міхайлавіч, драматург
БЕЛІК Аляксандр Мікалаевіч, паэт, празаік
БЯЛЬКОВА Ала Анатольеўна, паэтэса
ВЯЛІЧКА Лілія Іосіфаўна, паэтэса
ВЕТОШКІН Валерый Леанідавіч, паэт
ВРУБЕЛЬ Аляксандр Іванавіч, паэт
ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч, празаік, публіцыст, драматург
ГОВАР Генадзь Васільевіч, паэт
ДЭЙЧ (ДЖАД) Аляксандр Львовіч, празаік
ДОЛБІКАВА Лідзія Дзмітрыеўна, паэтэса
ДУДАРГА Ева Антонаўна, празаік
ДЗЯМЧЫХІН Мікалай Яфімавіч, празаік
ДЗЕЙКУН Раіса Васільеўна, празаік
ДЗМІТРЫЕВА Надзея Пятроўна, празаік
ЖДАНОВІЧ Мікалай Мікалаевіч, паэт
ЗАРЭЦКАЯ Іна Іванаўна, празаік, паэт
КАВАЛЁЎ (СЛІВА) Міхаіл Мітрафанавіч, празаік
КАДЗЕТАВА-АРЭСТАВА Валянціна Мікалаеўна, празаік
КАЛАШНІКАЎ Яўген Міхайлавіч, паэт
КАЛЯДА Аляксандр Рыгоравіч, паэт
КАНОПЛІЧ Наталля Мікалаеўна, публіцыст
КВЯТКОЎСКАЯ Вера Фёдараўна, паэтэса
КРУПЕНЬКА Святаслаў Генадзьевіч, паэт
КРУЧЭНКА Тамара Віктараўна, паэт, публіцыст
КУПРЫЯНЧУК Віктар Іванавіч, празаік
МІРОНЕНКА Анатоль Анатольевіч, паэт
МІРОНЕНКА Уладзімір Уладзіміравіч, празаік, публіцыст
МАТВЕЕНКА Андрэй Вячаслававіч, празаік, краязнаўца
МАТВІЕНКА Алена Паўлаўна, паэтэса
МАІСЕЕВА Таццяна Рудольфаўна, празаік, краязнаўца
НІКІЦІНА (ШКЛЯРАВА) Ніна Нічыпараўна, паэтэса
НЯЧАЕВА Галіна Рыгораўна, паэтэса
ПАРХАМЧУК (ГАРЫНА) Зоя Гар’еўна, празаік
ПЛЕСКАЧЭЎСКІ Юрый Міхайлавіч, публіцыст
РАЎЧАНКА Вольга Іванаўна, перакладчык, паэт
РАГАВАЯ Галіна Аляксандраўна, паэт, перакладчык
СПАСІБІНА Іна Мікалаеўна, паэтэса
СМІРНОВА Вікторыя Мікалаеўна, паэтэса
СЛЯДНЕВА Наталля Яўгенаўна, публіцыст
ЦІТАРЭНКА Іван Іванавіч, паэт
ШЫШЫГІН Уладзіслаў Усеваладавіч, паэт
ЧАРАУХІНА (ДАРОШКА) Таццяна Леанідаўна, паэтэса
ЧАРНЕНКА (БАНДАРЭВІЧ) Лілія Міхайлаўна, празаік
ШЭМЕТКОВА Наталля Генадзьеўна, празаік, паэтэса
ШАСТАКОВА Наталля Сямёнаўна, празаік, публіцыст
ШАСТАКОЎ Максім Яўгеньевіч, празаік, публіцыст
ШАХ Сафія Мікалаеўна, паэт
ЯСЬКОВА Людміла Аляксандраўна, паэт.
2. ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні V абласнога літаратурнага конкурсу
“Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”.
Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб’яўляе V абласны літаратурны конкурс “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”, у якім запрашае прыняць удзел школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў Гомельскай вобласці, тых, хто жадае мастацкім словам выказаць свае стаўленне да незабыўнага подзвігу, здзейсненага савецкім народам у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама здзейсненага подзвігам Міхаіла Мароза ў мірны час, прызнацца ў любові сваёй Айчыне, Бацькаўшчыне.
У конкурсе могуць прымаць удзел юныя аўтары, якія спрабуюць пісаць мастацкія творы на беларускай і рускай мовах.
2. Арганізатар конкурсу
Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага Фонда Міра.
3. Мэты конкурсу
— папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей; прыцягненне ўвагі да тэмы патрыятызму; выяўленне і падтрымка талентаў.
4. Намінацыі
Конкурс праводзіцца ў намінацыях “Лепшы верш” на тэмы:
1.“Нам подзвіг дзядоў не забыць!”.
У намінацыі удзельнічаюць школьнікі, навучэнцы, студэнты Гомельскай вобласці.
2. “Памяці Міхаіла Мароза”.
У намінацыі ўдзельнічаюць толькі вучні агульнаадукацыйных устаноў, навучэнцы прафесійна-тэхнічнай адукацыі Жыткавіцкага раёна.
Умовы, тэрміны і парадак правядзення:
Паэтычныя творы прымаюцца на конкурс з 05 лютага 2024 года па 15 мая 2025 года, на электронны адрас: konkursgomelspb2018@yandex.by.
Вынікі конкурсу падводзяцца ва ўзроставых катэгорыях:
з 12 да 17 гадоў;
з 17 да 23 гадоў.
Кожны аўтар самастойна накіроўвае сваю працу на конкурс, гэта павінен быць адзін вордаўскі дакумент, без табліц. На конкурс дасылаецца адзін верш (памерам не больш 45 радкоў), які раней нідзе не быў надрукаваны. Перад тэкстам верша павінны быць указаны наступныя звесткі: прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара; дата нараджэння; месца працы або вучобы; адрас для перапіскі; нумар кантактнага тэлефону; е-mail.
Творы, дасланыя пасля 1 мая 2025 года, не разглядаюцца.
Па выніках конкурсу журы (у склад яго ўваходзяць вядомыя беларускія пісьменнікі, краязнаўцы, навукоўцы) вызначыць пераможцаў 1-га, 2-га, 3-га месцаў.
6. Падвядзенне вынікаў.
Спісы пераможцаў будуць размешчаны на сайце Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” pismennik.by.
Творы пераможцаў, па рашэнню журы, могуць быць рэкамендаваны да публікацыі ў друкаваных СМІ вобласці.
Вынікі конкурсу паведамляюцца не пазней 15 жніўня 2025 года.
Урачыстасць па ўзнагароджанні пераможцаў дыпломамі адбудзецца ва ўрачыстай атмасферы ў верасні 2025 года, на адкрыцці VІІ абласнога фестывалю літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.
3.ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні XІX абласнога анлайн-конкурсу чытальнікаў
«Захаваем свет разам!”, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі і да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі
XІX абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам!” арганізоўвае і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага Фонда Міра.
Творчае спаборніцтва арганізуецца з 10 лютага па 30 мая 2025 года.
Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца папулярызацыя твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.
Для чытання ўдзельнікі конкурсу самастойна выбіраюць:
— мастацкія празаічныя творы народнага пісьменніка Беларусі І.Я.Навуменкі і сучасных беларускіх літаратараў, якія сёння з’яўляюцца членамі Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (дадатак №1).
Творы могуць выконвацца на мове арыгіналу тэкста (на беларускай ці на рускай мовах). Чытанне твораў прозы – да 5 хвілін.
У конкурсе прымаюць удзел вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій Гомельскай вобласці ва ўзросце з 12 да 17 гадоў.
Конкурс праходзіць у тры этапы: школьны, раённы і абласны.
Школьны этап арганізуецца ўстановамі адукацыі раёнаў з 15 лютага па 14 сакавіка 2025 года. Пераможца школьнага этапа прымае ўдзел у раённым этапе. Раённы этап арганізуецца раённымі аддзеламі адукацыі з 15 сакавіка па 1 красавіка 2024 года ( у горадзе Гомелі – 4 раёны, адпаведна 4 раённыя этапы і 4 пераможцы прадстаўляюцца на абласны этап. Навучальныя ўстановы, якія не раённага ці гарадскога, а, напрыклад, абласнога падпарадкавання, удзельнічаюць тэрытарыяльна, г.зн. па месцы размяшчэння навучальнай установы ў адпаведным раёне!) У гэты перыяд аддзеламі адукацыі райвыканкамаў вызначаюцца пераможцы раённага этапу абласнога конкурсу чытальнікаў. Пераможцы школьнага этапу ўзнагароджвацца дыпломамі устаноў адукацыі, раённага этапу – дыпломамі аддзела адукацыі.
Для ўдзелу ў абласным этапе накіроўваецца ТОЛЬКІ АДЗІН УЛАДАЛЬНІК першага месца раённага этапу конкурсу.
Раённымі аддзеламі адукацыі (не школ, гімназій ці пазакласных устаноў) на электронны адрас konkursgomelspb2018@yandex.by да 5 красавіка 2025 года дасылаецца заяўка за подпісам начальніка аддзела адукацыі гаррайвыканкама (на імя старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча), копія пратакола аб правядзенні раённага этапу і ссылка на відэазапіс – чытанне твора пераможцам раённага этапу (уладальнікам першага месца). У заяўцы змяшчаецца падрабязная інфармацыя аб удзельніках абласнога этапа з датай нараджэння, клас, школа, імя аўтара і назва твора, які выконвае ўдзельнік, а таксама звесткі аб педагогу, які падыхтаваў вучня, указваецца яго кантактны тэлефон. лка на відэазапіс – чытанне твора пераможцам раённага этапу (уладальнікам першага месца). У заяўцы змяшчаецца падрабязная інфармацыя аб удзельніках абласнога этапа з датай нараджэння, клас, школа, імя аўтара і назва твора, які выконвае ўдзельнік, а таксама звесткі аб педагогу, які падыхтаваў вучня, указваецца яго кантактны тэлефон.
Заяўкі, якія прыйшлі пазней 5 красавіка, не разглядаюцца. Пры адсутнасці копіі пратакола аб правядзенні раённага этапа – заяўка не разглядаецца.
Экспертная камісія ў складзе пісьменнікаў, грамадскіх і культурных дзеячаў рэгіёна да 30 мая 2025 года вызначае лепшых чытальнікаў, якія найлепш змаглі выказаць мастацкую задуму аўтара і праявілі добрае валоданне беларускай ці рускай мовамі.
Эксперты адбіраюць 10 лепшых чытальнікаў у намінацыі “проза”, яны прызнаюцца фіналістамі (пераможцамі) абласнога конкурсу чытальнікаў. З ліку фіналістаў будзе вызначаны ўладальнік Гран-пры конкурсу.
Выпіска з пратакола аб вызначэнні фіналістаў выніковага абласнога этапа конкурсу чытальнікаў будзе даслана ва ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама для паведамлення яго вынікаў канкурсантам, таксама прозвішчы 10 фіналістаў будуць змешчаны на сайце pismennik.by.
Імя уладальніка Гран-пры будзе аб’яўлена на адкрыцці VІІ абласнога фестывалю літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага” ў верасні 2025 года.
Уладальнік Гран-пры ўзнагароджваецца спецыяльным дыпломам і ў якасці падарунка атрымлівае кнігі сучасных пісьменнікаў Гомельскага абласнога аддзялення СПБ з аўтографамі літаратараў
Педагог, які падрыхтаваў ўладальніка Гран-пры конкурсу, таксама узнагароджваецца арганізатарам конкурсу.
Аддзеламі адукацыі могуць быць заахвочаны педагогі, якія падрыхтавалі 10 лепшых фіналістаў (пераможцаў) конкурсу.
Фіналісты ўзнагароджваюцца памятнымі дыпломамі, якія дасылаюцца ва ўстановы адукацыі ў электроннай форме.
Дадатак №1
Увага! Чытальнікі могуць выбіраць для чытання ўрыўкі з мастацкіх твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі і сучасных пісьменнікаў – членаў Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, згодна прыведзенага ніжэй спіса).
1. АНАННЕЎ Алег Валянцінавіч, паэт, празаік
2. АЛЕЙНІК Аляксандр Людзвігавіч, празаік
3. АТРОШЧАНКА Ганна Мікалаеўна, празаік, паэт
4. АТРУШКЕВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, празаік, паэт
5. АФАНАСЬЕЎ Іван Мікалаевіч, літаратуразнаўца, крытык
6. БЕРАСНЕВА (КОРБУТ) Яніна Алегаўна, празаік
7. БЫЧКОЎ Аляксей Міхайлавіч, драматург
8. БЕЛІК Аляксандр Мікалаевіч, паэт, празаік
9. ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч, празаік, публіцыст
10. ДЭЙЧ (ДЖАД) Аляксандр Львовіч, празаік
11. ДУДАРГА Ева Антонаўна, празаік
12. ДЗЯМЧЫХІН Мікалай Яфімавіч, празаік
13. ДЗЕЙКУН Раіса Васільеўна, празаік
14. ДЗМІТРЫЕВА Надзея Пятроўна, празаік
15. ЗАРЭЦКАЯ Іна Іванаўна, празаік, паэт
16. КАВАЛЁЎ (СЛІВА) Міхаіл Мітрафанавіч, празаік
17. КАДЗЕТАВА-АРЭСТАВА Валянціна Мікалаеўна, празаік
18. КАЛАШНІКАЎ Яўген Міхайлавіч, паэт, празаік
19. КРУЧЭНКА Тамара Віктараўна, празаік, паэт, публіцыст
20. КУПРЫЯНЧУК Віктар Іванавіч, празаік
21. МІРОНЕНКА Уладзімір Уладзіміравіч, празаік, публіцыст
22. МАТВЕЕНКА Андрэй Вячаслававіч, празаік
23. МАІСЕЕВА Таццяна Рудольфаўна, празаік
24. ПАРХАМЧУК (ГАРЫНА) Зоя Гар’еўна, празаік
25. РАЎЧАНКА Вольга Іванаўна, празаік, перакладчык, паэт
26. РАГАВАЯ Галіна Аляксандраўна, празаік, паэт, перакладчык
27. ШЭМЕТКОВА Наталля Генадзьеўна, празаік, паэтэса
28. ШАСТАКОВА Наталля Сямёнаўна, празаік, публіцыст
29. ШАСТАКОЎ Максім Яўгеньевіч, празаік, публіцыст.
Падрабязна пра конкурсы можна даведацца ў старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча: gavrilovitch.vladimir@yandex.by
ЗАЦВЕРДЖАНА рашэннем Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА «СПБ» 30 студзеня 2025 года.
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».