26 студзеня 2024 года  ў 12.00  ў арт-кафэ Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна адбудзецца 11-ы, і  першы ў 2024 годзе, абласны творчы семінар паэзіі і паэтычных перакладаў.

На семінар запрашаюцца прафесійныя літаратары – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў Гомельскай вобласці, аўтары-пачаткоўцы, работнікі бібліятэк г. Гомеля і  ўсе жадаючыя чытачы. Перад правядзеннем семінара адбываецца абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў.

Павестка дня:

1. Задачы абласнога семінара паэзіі і паэтычных перакладаў на 2024 год.

Дакладчык – Уладзімір Гаўрыловіч, Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” – кіраўнік Абласнога літаратурная аб’яднання “Слова”.

2. «Складанасці перакладу. Тыповыя памылкі ў беларускамоўных тэкстах ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму”.

Дакладчык – Галіна Роговая, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, актывіст ЛІТА “Пралеска”.

3. «Мае родныя “Родники». Агляд дзейнасці і прадстаўленне вынікаў працы  Літаратурнага аб’яднання “Родники» Дома культуры ААТ “Гомсельмаш”.

Дакладчык – Людміла Стахавец, кіраўнік Літаратуранага аб’яднання “Родники».   

4. Прэзентацыйны калейдаскоп.

1. Пайсці, каб вярнуцца. Згадваем пісьменнікаў Гомельшчыны, якія сышлі з жыццёвай дарогі. Абласны альманах “Літаратурная Гомельшчына”, 2023 год

Члены савета абласнога семінара паэзіі і паэтычных перакладаў.

5.”Голас маладосці”. Агляд кнігі сябра Гомельшчыны, вядомага расійскага паэта і перакладчыка Вадзіма Цярохіна.

Аўтары рэцэнзій, поглядаў: Аліна Рыцік, Іван Краўцоў, Наталля Царанкова.

6. Рубрыка “Інкогніта”. Перад пачаткам семінара яго ўдзельнікам будзе раздадзены тэкст для ацэнкі мастацкіх якасцяў без аб’яўлення аўтарства.

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Савет семінара прозы і драматургіі Абласнога Літаратурнага аб’яднання «Слова» пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Яндекс.Метрика