ПАЛАЖЭННІ

аб правядзенні творчых літаратурна-мастацкіх конкурсаў, якія ў 2024 годзе праводзяцца ў рамках Года якасці, Года патрыятычнай сучаснай літаратуры на Гомельшчыне. Вынікі конкурсаў падводзяцца з ўшанаваннем пераможцаў на VI абласным фестывалі літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”

I. У ГОНАР  ІВАНА СЯРКОВА

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні

 абласнога літаратурнага конкурсу

да 95-годдзя cа  дня нараджэння  пісьменніка-земляка

                   Івана Кірэеевіча Сяркова

Абласны літаратурны конкурс на лепшае кароткае апавяданне, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння пісьменніка-земляка Івана Кірэеевіча Сяркова, праводзіцца з 04  студзеня  па 30 мая 2024 года. Заснавальнікам і арганізатарам конкурсу выступае Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Конкурс праводзіцца пры падтрымцы мясцовых органаў улады, СМІ рэгіёна, раённых і гарадской бібліятэчных сістэм, устаноў адукацыі Гомельшчыны, з мэтай выяўлення і падтрымкі найболей таленавітых  юных аўтараў-землякоў. Яго мэтай таксама з’яўляецца пошук твораў, якія адлюстроўваюць мінуўшчыну Гомельшчыны і сучасную рэчаіснасць, любоў да малой радзімы. 

У конкурсе ўдзельнічаюць школьнікі з 10  да 17 гадоў.

Аўтары асабіста ці праз установы адукацыі дасылаюць на конкурс адзін вордаўскі дакумент, у якім змяшчаюцца звесткі пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца вучобы, хатні адрас, кантактны тэлефон, электронны адрас, а затым змяшчаецца кароткае апавяданне  памерам не болей 2000 тысяч знакаў з прабеламі.  Вордаўскі дакумент дасылаецца на электронны адрас з 04 студзеня па 30 маяkonkursgomelspb2018@yandex.by з паметкай “На конкурс Івана Сяркова”.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца творы, якія культывуюць гвалт, наркаманію, крымінальныя праяўленні, індывідуальныя псіхічныя адхіленні, агрэсіўнае непрыманне грамадства.  Не разглядаюцца творы, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, а таксама якія спрыяюць  варожасці на нацыянальнай, расавай або рэлігійнай аснове.

Вынікі конкурсу падводзяцца журы з ліку пісьменніцкага актыву Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”.   Лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу вызначаюцца калегіяльна.

Крытэрыі ацэнак: мастацкая выразнасць і арыгінальнасць твора, валоданне літаратурнай мовай, пісьменнасць, творчая самастойнасць. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае. Вынікі работы журы афармляюцца пратаколам.

Імёны пераможцаў аб’яўляюцца не пазней 15 ліпеня 2024 года ў СМІ Гомельскай вобласці і на сайце аддзялення СПБ pismennik.by, паведамляюцца ў аддзелы адукацыі раёнаў і рэдакцыям газет.

Па  выніках   конкурсу  праводзіцца  ўзнагароджанне  пераможцаў (1, 2, 3 месцы) з уручэннем памятных  дыпломаў. Пераможцы, якія не змогуць прыбыць на ўручэнне ўзнагарод, атрымліваюць дыпломы ў электронным выглядзе (высылаюцца на электронны адрас, з якога паступіла заяўка канкурсанта). Выдача сертыфікатаў у конкурсе ўдзельнікам не прадугледжваецца.

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні V абласнога конкурсу малюнкаў

“Родныя вобразы. Вясёлка над Гомельшчынай”

(да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 90-годдзя Саюза пісьменнікаў Беларусі).

V абласны творчы конкурс юных мастакоў “Родныя вобразы. Вясёлка над Гомельшчынай” арганізоўвае  і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна. Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання мастацкіх і творчых  інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца папулярызацыя твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.

Творчае спаборніцтва пройдзе з 04 студзеня 2024 года па 30 мая 2024 года. У конкурсе прымаюць удзел толькі вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій Гомельскай вобласці з 12 да 17 гадоў.

Для ўдзелу ў конкурсе вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій Гомельскай вобласці рыхтуюць малюнкі па матывах:

  1. мастацкіх твораў Івана Кірэевіча Сяркова;
  2. мастацкіх твораў  сучасных празаікаў і паэтаў  — членаў Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (спісзгодна  дадатку №1).

На выкананай рабоце (непасрэдна ўнізе на малюнку) павінна быць пазначана імя, клас, школа яго аўтара і імя пісьменніка, назва твора, па матывах якога зроблены малюнак.

Установы адукацыі ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці накіроўваюць арыгіналы малюнкаў вучняў агульнаадукацыйных школ і гімназій  у раённыя, гарадскія аддзелы адукацыі. Аддзелы адукацыі гаррайвыканкамаў з 5 да 15 красавіка 2024 года перасылаюць (перадаюць) малюнкі на паштовы адрас: 246028, г. Гомель, вул. Савецкая, 126, офіс 400, Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Гаўрыловічу Уладзіміру Мікалаевічу. (Увага! Можна таксама пакідаць з 5 па 15 красавіка пакеты з малюнкамі, заяўкамі непасрэдна пры ўваходзе ў офіс аддзялення СПБ).

Падвядзенне вынікаў конкурсу малюнкаў адбудзецца да 20 мая 2024 года. Творчае журы, у якое ўваходзяць мастакі, пісьменнікі, грамадскія і культурныя дзеячы Гомельшчыны, вызначыць лепшых юных мастакоў  вобласці, якія найлепш змаглі выказаць праз малюнак творчую задуму пісьменніка.

Лепшыя работы будуць выстаўлены на спецыяльнай выставе “Родныя вобразы. Малюнак+кніга” на фестывалі кнігі “ЧытайГомель” у маі 2024 года. Работы, дасланыя на конкурс, не вяртаюцца.

Увага! Лаўрэаты конкурсу будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі (уручаюцца на школьных лінейках). Аўтары лепшых малюнкаў будуць запрошаны на фестываль “Славянскія літаратурныя дажынкі” у верасні 2024 года.

                                                                                                                                  Дадатак №1

  1. АНАННЕЎ Алег Валянцінавіч, паэт
  2. АЛЕЙНІК Аляксандр Людзвігавіч, празаік
  3. АТРОШЧАНКА Ганна Мікалаеўна, празаік, паэт
  4. АТРУШКЕВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, празаік, паэт
  5. АФАНАСЬЕЎ Іван Мікалаевіч, літаратуразнаўца, крытык
  6. АСТАПЕНКА Вольга Анатольеўна, паэтэса
  7. БАБЧАНОК Рыгор Уладзіміравіч, паэт
  8. БЕРАСНЕВА (КОРБУТ) Яніна Алегаўна, празаік
  9. БІСЕЎ Іван Васільевіч, паэт
  10. БОЛСУН Міхаіл Міхайлавіч, паэт
  11. БЫЧКОЎ Аляксей Міхайлавіч, драматург
  12. БЕЛІК Аляксандр Мікалаевіч, паэт, празаік
  13. БЯЛЬКОВА Ала Анатольеўна, паэтэса
  14. ВЯЛІЧКА Лілія Іосіфаўна, паэтэса
  15. ВЕТОШКІН Валерый Леанідавіч, паэт
  16. ВРУБЕЛЬ Аляксандр Іванавіч, паэт
  17. ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч, празаік, публіцыст, драматург
  18. ГОВАР Генадзь Васільевіч, паэт
  19. ДЭЙЧ (ДЖАД) Аляксандр Львовіч, празаік
  20. ДОЛБІКАВА Лідзія Дзмітрыеўна, паэтэса
  21. ДУДАРГА Ева Антонаўна, празаік
  22. ДЗЯМЧЫХІН Мікалай Яфімавіч, празаік
  23. ДЗЕЙКУН Раіса Васільеўна, празаік
  24. ДЗМІТРЫЕВА Надзея Пятроўна, празаік
  25. ЖДАНОВІЧ Мікалай Мікалаевіч, паэт
  26. ЗАРЭЦКАЯ Іна Іванаўна, празаік, паэт
  27. КАВАЛЁЎ (СЛІВА) Міхаіл  Мітрафанавіч, празаік
  28. КАДЗЕТАВА-АРЭСТАВА Валянціна Мікалаеўна, празаік
  29. КАЛАШНІКАЎ Яўген Міхайлавіч, паэт
  30. КАЛЯДА Аляксандр Рыгоравіч, паэт
  31. КАНОПЛІЧ Наталля Мікалаеўна, публіцыст
  32. КВЯТКОЎСКАЯ Вера Фёдараўна, паэтэса
  33. КРУПЕНЬКА Святаслаў Генадзьевіч, паэт
  34. КРУЧЭНКА Тамара Віктараўна, паэт, публіцыст
  35. КУПРЫЯНЧУК Віктар Іванавіч, празаік
  36. МІРОНЕНКА Анатоль Анатольевіч, паэт
  37. МІРОНЕНКА Уладзімір Уладзіміравіч, празаік, публіцыст
  38. МАТВЕЕНКА Андрэй Вячаслававіч, празаік, краязнаўца
  39. МАТВІЕНКА Алена Паўлаўна, паэтэса
  40. МАІСЕЕВА Таццяна Рудольфаўна, празаік, краязнаўца
  41. НІКІЦІНА (ШКЛЯРАВА) Ніна Нічыпараўна, паэтэса
  42. НЯЧАЕВА Галіна Рыгораўна, паэтэса
  43. ПАРХАМЧУК (ГАРЫНА) Зоя Гар’еўна, празаік
  44. ПЛЕСКАЧЭЎСКІ Юрый Міхайлавіч, публіцыст
  45. РАЎЧАНКА Вольга Іванаўна, перакладчык, паэт
  46. РАГАВАЯ Галіна Аляксандраўна, паэт, перакладчык
  47. СПАСІБІНА Іна Мікалаеўна, паэтэса
  48. СМІРНОВА Вікторыя Мікалаеўна, паэтэса
  49. СЛЯДНЕВА Наталля Яўгенаўна, публіцыст
  50. ЦІТАРЭНКА Іван Іванавіч, паэт
  51. ШЫШЫГІН Уладзіслаў Усеваладавіч, паэт
  52. ЧАРАУХІНА (ДАРОШКА) Таццяна Леанідаўна, паэтэса
  53. ЧАРНЕНКА (БАНДАРЭВІЧ) Лілія Міхайлаўна, празаік
  54. ШЭМЕТКОВА Наталля Генадзьеўна, празаік, паэтэса
  55. ШАСТАКОВА Наталля Сямёнаўна, празаік, публіцыст
  56. ШАСТАКОЎ Максім Яўгеньевіч, празаік, публіцыст
  57. ШАХ Сафія Мікалаеўна, паэт
  58. ЯСЬКОВА Людміла Аляксандраўна, паэт.

II. У ГОНАР ІЗЯСЛАВА КАТЛЯРОВА

ПОЛОЖЕНИЕ ОБ ОБЛАСТНОМ ОТКРЫТОМ ЛИТЕРАТУРНОМ КОНКУРСЕ
«БЕЗ РОДИНЫ РОДНЫМ СЕБЕ НЕ БУДЕШЬ…»  

Областной открытый литературный конкурс «БЕЗ РОДИНЫ РОДНЫМ СЕБЕ НЕ БУДЕШЬ…» является частью патриотической акции, посвященной памяти  известного белорусского поэта Изяслава Григорьевича Котлярова (1938-2023), члена Союза писателей Беларуси.

Организатор конкурса

  • Гомельское областное отделение ОО «Союз писателей Беларуси»;

При содействии:

  • Гомельского областного исполнительного комитета;
  • Светлогорского районного исполнительного комитета.

Цели и задачи конкурса

Литературный конкурс проводится в целях сохранения исторической памяти, налаживания сотрудничества в области патриотического литературного творчества, поиска и популяризации молодых талантов.

Задачи конкурса:

  1. Привлечение внимания начинающих авторов, творческой молодёжи к тематике Великой Отечественной войны, подвигу советского народа, создание условий для сохранения памяти о значении Победы над немецко-фашистскими захватчиками, к жизни и творчеству известного белорусского поэта Изяслава Котлярова.
  2. Выявление талантливых поэтов и прозаиков, усиление внимания общественности к важности литературного творчества.
  3. Воспитание патриотизма в молодёжной среде.

ПОРЯДОК ПРОВЕДЕНИЯ КОНКУРСА

Принять участие в конкурсе индивидуально могут:

— школьники, обучающиеся в учреждениях образования, молодые авторы, в возрасте от 14 до 22 лет включительно, проживающие на территории Республики Беларусь;

— обучающиеся (школьники) в учреждениях образования Светлогорского района, в возрасте от 14 до 17 лет включительно;

— авторы, принятые в Областное литературное объединение «Слово» при Гомельском областном отделении ОО «Союз писателей Беларуси» (имеющие свидетельства членов ОЛО «Слово»).

Для каждой из вышеуказанных групп итоги конкурса подводятся раздельно.

Конкурс проходит в одной номинации.

Номинация: «Поэзия» − стихотворение на патриотическую тематику, на тему жизни и творчества Изяслава Григорьевича Котлярова, возможны посвящения поэту.

Языки конкурса – русский и белорусский.

Каждый автор может подать на Конкурс не более одной творческой работы. Действует ограничение по объёму подаваемых работ. Объём поэтического произведения не должен превышать 100 строк.    

Оформление работ и подача их на конкурс:

Конкурсные работы должны быть набраны на стандартных листах формата А4, шрифт Times New Roman, кегль 14, межстрочный интервал – одинарный, поля – стандартные.

Название файла должно содержать фамилию автора и название номинации, например: Иванов_поэзия.

К конкурсным работам отдельным файлом прилагаются сведения об авторе и работе:

  • ФИО
  • Место проживания, учебы, работы.
  • Контактный телефон, адрес, е-мейл.

Способ подачи работ на конкурс

Работы принимаются по электронному адресу:   konkurs.gomel.by@yandex.by, с пометкой «На конкурс «БЕЗ РОДИНЫ РОДНЫМ СЕБЕ НЕ БУДЕШЬ…»

КРИТЕРИИ ОЦЕНКИ КОНКУРСНЫХ РАБОТ

Содержание:

— соответствие произведения тематике конкурса;

— оригинальность и свежесть задумки;

— полнота проработки персонажей и описаний;

— связность и последовательность развития мысли;

— глубина поднимаемых идей.

Оформление:

— соответствие по объёму требованиям конкурса;

— грамотность;

— отсутствие подражательности;

— наличие собственного авторского стиля;

— соответствие литературным критериям (в поэзии – ритм и рифма);

— эстетичность работы (общее эмоциональное восприятие).

На конкурс не принимаются работы, которые содержат описания жестокости и насилия, нецензурные выражения, а также попытки разжигания ненависти по национальным, религиозным и идейным признакам.

СРОКИ ПРОВЕДЕНИЯ КОНКУРСА

Дата начала приёма конкурсных работ: 01.11.2023 года.

Дата окончания приёма конкурсных работ: 10.06.2024 года.

Дата и место награждения победителей: сентябрь 2024 года; г. Гомель, г. Светлогорск Гомельской области; во время торжественного открытия и торжественного закрытия XIX Международного фестиваля-праздника «Славянские литературные Дожинки-2024», VI Регионального фестиваля литературы, культуры, народных традиций «На земле Кирилла Туровского» и  VIII Форума молодых литераторов «Слово».

Сроки проведения конкурса могут быть смещены по решению Совета Гомельского областного отделения ОО «Союз писателей Беларуси» с учетом мнения членов жюри.

Авторские права

Организатор Конкурса не несет ответственности за нарушение участниками авторских прав третьих лиц.

Присылая свою работу на Конкурс, автор предоставляет право организатору Конкурса на некоммерческое использование представленного материала с указанием авторства (размещение в сети интернет, телепрограммах, участие в творческих проектах, публикации в СМИ, дальнейшее тиражирование и т. п.) в рамках популяризации идей Конкурса.

Участники Конкурса по факту участия дают свое согласие на обработку своих персональных данных, размещённых в Заявке участника (фамилия, имя, отчество, адреса электронной почты и иных персональных данных, сообщенных участником Конкурса).

Награждение победителей конкурса

Обладатель Гран-при конкурса будет награжден специальным дипломом Организатора и памятным сувениром.

Обладатель Гран-при будет приглашен в качестве почетного гостя  XIX Международного фестиваля-праздника «Славянские литературные Дожинки-2024», VI Регионального фестиваля литературы, культуры, народных традиций «На земле Кирилла Туровского» и  VIII Форума молодых литераторов «Слово».

Победители конкурса  (первое, второе, третье место) будут награждены специальными дипломами в печатной или электронной форме.

Победители конкурса могут быть приглашены в качестве участников XIX Международного фестиваля-праздника «Славянские литературные Дожинки-2024», VI Регионального фестиваля литературы, культуры, народных традиций «На земле Кирилла Туровского» и  VIII Форума молодых литераторов «Слово» (по решению Оргкомитета).

Финалисты конкурса  (по решению Оргкомитета) могут быть отмечены специальными дипломами «За любовь к Родине» в электронной форме.

Лучшие работы  (произведения обладателя Гран-при и победителей, занявшие первые места) будут опубликованы в  областном альманахе «Литературная Гомельщина» и Международном альманахе «Литера» в 2025 году.

III.  ДА 80-ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ

                                             ПАЛАЖЭННЕ

                               аб правядзенні V абласнога літаратурнага конкурсу

“Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”.

  1. Агульнае палажэнне

Гомельскае абласное аддзяленне

грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб’яўляе V абласны літаратурны конкурс “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”,  у якім запрашае прыняць удзел школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў Гомельскай вобласці, тых, хто жадае мастацкім словам выказаць свае стаўленне да незабыўнага подзвігу, здзейсненага савецкім народам у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама здзейсненага подзвігам Міхаіла Мароза ў мірны час,  прызнацца ў любові сваёй Айчыне, Бацькаўшчыне.

У конкурсе могуць прымаць удзел юныя аўтары, якія спрабуюць пісаць мастацкія творы на беларускай і рускай мовах  і пражываюць як у Беларусі, так і за яе межамі.

2. Арганізатар конкурсу

Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  (пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта).

3. Мэты конкурсу

— папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей; прыцягненне ўвагі да тэмы патрыятызму; выяўленне і падтрымка талентаў.

4. Намінацыі

Конкурс праводзіцца ў намінацыі “Лепшы верш” на тэму: “Нам подзвіг дзядоў не забыць!”.

  • Умовы, тэрміны і парадак правядзення:

Паэтычныя творы прымаюцца на конкурс з 1 лютага 2024 года па 30 мая 2024 года, на электронны адрас:  konkursgomelspb2018@yandex.by.

Вынікі конкурсу падводзяцца ва ўзроставых  катэгорыях:

  • з 12 да 17  гадоў;
  • з 17 да 20 гадоў.

Кожны аўтар самастойна накіроўвае сваю працу на конкурс, гэта павінен быць адзін вордаўскі дакумент, без табліц. На конкурс дасылаецца адзін верш (памерам не больш 45 радкоў), які раней нідзе не быў надрукаваны. Перад тэкстам верша павінны быць указаны наступныя звесткі:  прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;  дата нараджэння;  месца працы або вучобы;  адрас для перапіскі; нумар кантактнага тэлефону;  е-mail.

Творы, дасланыя пасля 30 мая 2024 года, не разглядаюцца. 

Па выніках конкурсу журы (у склад яго ўваходзяць вядомыя беларускія пісьменнікі, краязнаўцы, навукоўцы) вызначыць пераможцаў 1-га, 2-га, 3-га месцаў.  

6. Падвядзенне вынікаў.

Спісы пераможцаў будуць размешчаны на сайце Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” pismennik.by.

Творы пераможцаў, па рашэнню журы, могуць быць рэкамендаваны да публікацыі ў друкаваных  СМІ вобласці.

Вынікі конкурсу паведамляюцца не пазней  15 жніўня 2024 года.  

Урачыстасць па ўзнагароджанні пераможцаў дыпломамі  адбудзецца ва ўрачыстай атмасферы ў верасні 2024 года, на адкрыцці VІ абласнога фестывалю літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.


IV. ДА 90-ГОДДЗЯ САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні XVІІІ абласнога  конкурсу чытальнікаў

«Захаваем свет разам!”, прысвечанага 90-годдзю

Саюза пісьменнікаў Беларусі.

XVІІІ абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам!” арганізоўвае  і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскага абласнога аддзялення Фонда Міра.

Творчае спаборніцтва арганізуецца з 1 лютага па 30 мая 2024 года.

Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца папулярызацыя твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.

Для чытання ўдзельнікі конкурсу самастойна выбіраюць:

— мастацкія творы сучасных беларускіх літаратараў (проза), якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці і абавязкова з’яўляюцца членамі Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (спіс прыкладаецца).

Творы могуць выконвацца на мове арыгіналу тэкста (на беларускай ці на рускай мовах). Чытанне твораў прозы – да 5 хвілін.

У конкурсе прымаюць удзел вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій Гомельскай вобласці ва ўзросце з  12 да 17 гадоў.

Конкурс праводзіцца ў намінацыі “проза” —  чытанне мастацкіх твораў класікаў беларускай літаратуры-ураджэнцаў Гомельшчыны сучасных літаратараў (проза), якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці і абавязкова з’яўляюцца членамі Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

         Конкурс праходзіць у чатыры этапы:

          Школьны этап.

          Раённы этап.

         Абласны этап (у фармаце анлайн).

         Выніковы абласны этап.

Школьны этап арганізуецца ўстановамі адукацыі раёнаў з 1 лютага па 15 сакавіка 2024 года.  Пераможца школьнага этапа прымае ўдзел у раённым этапе.  Раённы этап арганізуецца раённымі аддзеламі адукацыі з 15 сакавіка па 1 красавіка 2024 года. У гэты перыяд аддзеламі адукацыі райвыканкамаў вызначаюцца пераможцы раённага этапу абласнога конкурсу чытальнікаў (адпаведна – першае, другое і трэцяе месца).  Пераможцы раённага этапу ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела адукацыі.

Для ўдзелу ў абласным этапе накіроўваецца толькі адзін уладальнік першага месца раённага этапу конкурсу ў намінацыі “проза”.

Раённымі аддзеламі адукацыі (не школ, гімназій ці пазакласных устаноў) на электронны адрас: konkursgomelspb2018@yandex.ru да 5 красавіка 2024 года дасылаецца заяўка за подпісам начальніка аддзела адукацыі гаррайвыканкама (на імя старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча), копія пратакола аб правядзенні раённага этапа і ссылка на відэазапіс – чытанне пераможцам раённага этапу (уладальнікам першага месца). У заяўцы змяшчаецца падрабязная інфармацыя аб удзельніках абласнога этапа з датай нараджэння, клас, школа, імя аўтара і назва твора, які выконвае ўдзельнік, а таксама звесткі аб педагогу, які  падыхтаваў  вучня, указваецца яго кантактны тэлефон. Заяўкі, якія прыйшлі пазней 5 красавіка, не разглядаюцца. Пры адсутнасці копіі пратакола аб правядзенні раённага этапа – заяўка не разглядаецца.

Экспертная камісія ў складзе пісьменнікаў, грамадскіх і культурных дзеячаў рэгіёна да 10 мая 2024 года вызначае лепшых чытальнікаў, якія найлепш змаглі выказаць мастацкую задуму аўтара і праявілі добрае валоданне беларускай ці рускай мовамі.  На гэтым этапе эксперты адбіраюць 10 лепшых чытальнікаў ў намінацыі “проза”, яны прызнаюцца фіналістамі абласнога конкурсу чытальнікаў.

Выпіска з пратакола аб вызначэнні фіналістаў выніковага абласнога этапа конкурсу чытальнікаў будзе даслана ва ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама для паведамлення яго вынікаў канкурсантам, таксама прозвішчы 10  фіналістаў  будуць змешчаны на сайце pismennik.by. Фіналісты будуць адзначаны дыпломамі арганізатара. 

  З ліку фіналістаў будзе вызначаны ўладальнік Гран-пры конкурсу і лаўрэаты (1,2, 3 месцы). Уладальнік Гран-пры будзе запрошаны на Міжнародны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя Дажынкі» ў верасні 2024 года.

Фіналісты і лаўрэаты ўзнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі, могуць атрымаць у якасці падарунка кнігі сучасных пісьменнікаў Гомельскага абласнога аддзялення СПБ з аўтографамі літаратараў. Педагогі, якія падрыхтавалі ўладальніка Гран-пры і лаўрэатаў конкурсу, таксама могуць быць адзначаны журы і арганізатарамі конкурсу. Для фіналістаў і іх настаўнікаў будзе арганізавана экскурсія ў Музей літаратуры Гомельшчыны.

Па выніках  конкурсу аргкамітэт рэкамендуе аддзелам адукацыі і кіраўніцтву ўстаноў адукацыі матэрыяльна заахвоціць настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў раённага этапа (1 месца) і фіналістаў  абласнога конкурсу чытальнікаў, уладальніка Гран-пры і лаўрэатаў конкурсу.

Праезд да месца правядзення фестывалю  ў Гомель суправаджаючых педагогаў і вучняў-лаўрэатаў конкурсу, іх харчаванне – за кошт раённых аддзелаў адукацыі ці ўстаноў адукацыі.

                                                                                      Дадатак да Палажэння

            Чытальнікі могуць выбіраць для чытання ўрыўкі з мастацкіх твораў пісьменнікаў-ураджэнцаў Гомельшчыны:

           Івана Мележа, Івана Шамякіна, Івана Навуменкі, Івана Сяркова.

        Чытальнікі могуць выбіраць для чытання ўрыўкі з мастацкіх твораў пісьменнікаў – сённяшніх членаў Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (згодна прыведзенага ніжэй спіса).

1.         АНАННЕЎ Алег Валянцінавіч, паэт, празаік

2.         АЛЕЙНІК Аляксандр Людзвігавіч, празаік

3.         АТРОШЧАНКА Ганна Мікалаеўна, празаік, паэт

4.         АТРУШКЕВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, празаік, паэт

5.         АФАНАСЬЕЎ Іван Мікалаевіч, літаратуразнаўца, крытык

6.         БЕРАСНЕВА (КОРБУТ) Яніна Алегаўна, празаік

7.         БЫЧКОЎ Аляксей Міхайлавіч, драматург

8.         БЕЛІК Аляксандр Мікалаевіч, паэт, празаік

9.         ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч, празаік, публіцыст, драматург

10.         ДЭЙЧ (ДЖАД) Аляксандр Львовіч, празаік

11.       ДУДАРГА Ева Антонаўна, празаік

12.       ДЗЯМЧЫХІН Мікалай Яфімавіч, празаік

13.       ДЗЕЙКУН Раіса Васільеўна, празаік

14.       ДЗМІТРЫЕВА Надзея Пятроўна, празаік

            15.       ЗАРЭЦКАЯ Іна Іванаўна, празаік, паэт

             16.      КАВАЛЁЎ (СЛІВА) Міхаіл  Мітрафанавіч, празаік

17.       КАДЗЕТАВА-АРЭСТАВА Валянціна Мікалаеўна, празаік

18.       КАЛАШНІКАЎ Яўген Міхайлавіч, паэт, празаік

             19.      КРУЧЭНКА Тамара Віктараўна, празаік, паэт, публіцыст

20.       КУПРЫЯНЧУК Віктар Іванавіч, празаік

             21.      МІРОНЕНКА Уладзімір Уладзіміравіч, празаік, публіцыст

22.       МАТВЕЕНКА Андрэй Вячаслававіч, празаік

           23.      МАІСЕЕВА Таццяна Рудольфаўна, празаік

24.        ПАРХАМЧУК (ГАРЫНА) Зоя Гар’еўна, празаік

25.       РАЎЧАНКА Вольга Іванаўна, празаік, перакладчык, паэт

26.       РАГАВАЯ Галіна Аляксандраўна, празаік, паэт, перакладчык

27.       ЧАРНЕНКА (БАНДАРЭВІЧ) Лілія Міхайлаўна, празаік

28.       ШЭМЕТКОВА Наталля Генадзьеўна, празаік, паэтэса

29.       ШАСТАКОВА Наталля Сямёнаўна, празаік, публіцыст

30.       ШАСТАКОЎ Максім Яўгеньевіч, празаік, публіцыст

Таксама чытальнікі могуць выбіраць урыўкі з празаічных твораў пісьменнікаў-празаікаў Гомельшчыны, якія сышлі з жыцця:

КАВАЛЕРЧЫК Барыс Лазаравіч, празаік

ФАТНЕЎ Юрый Сяргеевіч, паэт, празаік

ЛОЎГАЧ Віктар Аляксандравіч, празаік

 КАТЛЯРОЎ Ізяслаў Рыгоравіч, паэт, празаік

КАРАЛЕНКА Анатоль Захававіч, празаік, казачнік.

ТКАЧОЎ Васіль Юр’евіч, драматург, празаік, публіцыст.

ЛОСІКАЎ Іван Лукіч, празаік.

ДЗЕДАВЕЦ Міхаіл Іванавіч, празаік, публіцыст.

                                          V. У ГОНАР  МІКОЛЫ ГАМОЛКІ           

                                             
ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні

VII абласнога літаратурнага конкурсу

“ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”,

прысвечанага пісьменніку-земляку

Міколе Гамолку

VII абласны літаратурны конкурс “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”,  прысвечанага пісьменніку-земляку Міколе Гамолку, на лепшы верш на тэму “Квітней, маё Палессе!” праводзіцца з  01 лютага па 30 мая 2024 года ў Жыткавіцкім, Петрыкаўскім, Лельчыцкім раёнах Гомельскай вобласці.

Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу выступаюць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і ўраджэнец Палесся, беларускі празаік, публіцыст і драматург, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, сакратар Міжнароднага саюза пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў, член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч.

Конкурс праводзіцца пры падтрымцы мясцовых органаў улады, раённых газет, раённых бібліятэчных сістэм, устаноў адукацыі.

Абласны літаратурны конкурс праводзіцца з мэтай ушанавання памяці выдатнага савецкага пісьменніка, ураджэнца Прыпяцкага Палесся (нарадзіўся ў Петрыкаўскім раёне, жыў і вучыўся ў Жыткавічах і Жыткавіцкім раёне), стварэння і прапаганды таленавітых твораў, выяўлення і падтрымкі найболей таленавітых  аўтараў-землякоў. Мэтай таксама з’яўляецца пошук твораў, якія адлюстроўваюць мінуўшчыну Палескага краю і сучасную рэчаіснасць, любоў да малой радзімы. 

Конкурс праводзіцца для школьнікаў трох палескіх раёнаў з 12  да 17 гадоў.

Аўтары асабіста ці праз аддзелы і ўстановы адукацыі дасылаюць на конкурс адзін вордаўскі дакумент (асобныя дакументы не разглядаюцца), у якім змяшчаюцца: з весткі пра аўтара (абавязкова  паведамляецца  прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца вучобы, хатні адрас, кантактны тэлефон, электронны адрас; без табліц) і верш на тэму “Квітней, маё Палессе!” (не болей 50 радкоў).  Вордаўскі дакумент дасылаецца на электронны адрас: konkursgomelspb2018@yandex.by (з паметкай “На конкурс М.Гамолкі).

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца творы, якія культывуюць гвалт, наркаманію, крымінальныя праяўленні, індывідуальныя псіхічныя адхіленні, агрэсіўнае непрыманне грамадства.  Не разглядаюцца творы, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, а таксама якія спрыяюць  варожасці на нацыянальнай, расавай або рэлігійнай аснове.

Вынікі конкурсу падводзяцца журы з ліку пісьменніцкага актыву Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”.   

Лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу вызначаюцца калегіяльна. Крытэрыі ацэнак: мастацкая выразнасць і арыгінальнасць твора, валоданне літаратурнай мовай, пісьменнасць, творчая самастойнасць. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае. Вынікі работы журы афармляюцца пратаколам, які прадстаўляецца заснавальнікам конкурсу.

Імёны пераможцаў аб’яўляюцца не пазней 15 ліпеня 2024 года ў СМІ Гомельскай вобласці і на сайце аддзялення СПБ pismennik.by, паведамляюцца ў аддзелы адукацыі раёнаў і рэдакцыям газет.

Па  выніках   конкурсу  праводзіцца  ўзнагароджанне  пераможцаў (1, 2, 3 месцы) з уручэннем памятных  дыпломаў на ўрачыстым адкрыцці фестывалю “На зямлі К.Тураўскага” ў г. Жыткавічы  ў верасні 2024 года. Пераможцы, якія не змогуць прыбыць на ўручэнне ўзнагарод, атрымліваюць дыпломы ў электронным выглядзе (дыпломы высылаюцца на электронны адрас, з якога паступіла заяўка канкурсанта).

VI.  У ГОНАР  АНАТОЛЯ КАРАЛЕНКІ

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні II рэгіянальнага літаратурнага конкурсу

“Чарадзейная вясёлка” імя Анатоля Караленкі

II Рэгіянальны літаратурны конкурс “Чарадзейная вясёлка” імя Анатоля Караленкі на лепшую казачную гісторыю (казку) праводзіцца з 1 лютага па 30  красавіка 2024 года.

Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу выступаюць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Конкурс праводзіцца з мэтай ушанавання памяці пісьменніка-казачніка Анатоля Караленкі, які пісаў цікавыя казкі пра нафту, апавяданні пра родны край. 

Удзел у конкурсе прымаюць школьнікі, гімназісты, навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі горада Гомеля, якім прапануецца напісаць казачную гісторыю (казку) на беларускай альбо рускай мове на любую (вольную) тэму, але абавязкова каб падзеі адбываліся ў горадзе Гомелі.

Аўтары асабіста дасылаюць на конкурс адзін вордаўскі дакумент, у якім змяшчаюцца: звесткі пра аўтара: абавязкова  паведамляецца  прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца вучобы, хатні адрас, кантактны тэлефон, электронны адрас; казка невялікага памеру (не болей 2000  знакаў з прабеламі).

Вордаўскі дакумент дасылаецца на электронны адрас: konkursgomelspb2018@yandex.by  (з паметкай “На конкурс казкі імя Анатоля Караленкі).

Вынікі конкурсу падводзяцца ва ўзроставых катэгорыях:

  • з 10 да 14  гадоў;
  • з 15 да 17 гадоў.

Вынікі конкурсу падводзяцца журы з ліку пісьменніцкага актыву Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” і бібліятэкараў. 

Лепшыя казкі ўдзельнікаў конкурсу вызначаюцца калегіяльна. Крытэрыі ацэнак: мастацкая выразнасць і арыгінальнасць твора, валоданне літаратурнай мовай, пісьменнасць, творчая самастойнасць.

Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае. Вынікі работы журы афармляюцца пратаколам.

Прозвішчы пераможцаў аб’яўляюцца не пазней 15 ліпеня 2024 года на сайце аддзялення СПБ pismennik.by, паведамляюцца ў гарадскі аддзел адукацыі і ў рэдакцыі СМІ горада Гомеля.

Па  выніках   конкурсу  праводзіцца  ўзнагароджанне  пераможцаў (1, 2, 3 месцы) з уручэннем памятных  дыпломаў.

Узнагароджванне пераможцаў праводзіцца ў межах VI  рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры і народных традыцый  “На зямлі Кірылы Тураўскага” ў г. Гомелі.

Заахвочвальныя ўзнагароды перасылаюцца аўтарам толькі ў электронным выглядзе.

Падрабязна пра конкурсы можна даведацца ў старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча: gavrilovitch.vladimir@yandex.by

Яндекс.Метрика