Экспертнай камісіяй Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вызначаны фіналісты  абласнога тура ХVII абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”, прысвечанага  Году міру і стварэння, Году сучаснай беларускай літаратуры на Гомельшчыне,  85-годдзю Гомельскай вобласці,  85-годдзю лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР А.С.Грачанікава.

Ніжэйадзначаныя вучні – фіналісты абласнога тура ХVII абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”  – і іх педагогі запрашаюцца для ўдзелу ў фестывалі “#ЧЫТАЙГОМЕЛЬ” 28 мая, у 10.00 (актавая зала Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна). З 10.30 да 11.15 адбудзецца выніковае праслухоўванне фіналістаў абласнога тура ХVII абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”. З  ліку фіналістаў будуць вызначаны пераможцы і ўладальнік Гран-пры конкурсу 2023 года.  Узнагароджванне фіналістаў і пераможцаў ХVII абласнога конкурсу чытальнікаў адбудзецца на галоўнай фестывальнай сцэне. Уладальнік Гран-пры выступіць  на галоўнай фестывальнай сцэне  (ганак абласной бібліятэкі) з 12.30 да 14.00 у праграме “Свята Добрых Слоў”. Фіналісты конкурсу і педагогі таксама прымуць удзел у адкрыцці выставы па выніках V абласнога конкурсу малюнкаў “Родныя вобразы. Вясёлка над Тураўскай зямлёй” (11.20–11.40, трэці паверх абласной бібліятэкі). Фіналісты і іх педагогі змогуць наведаць фестывальныя пляцоўкі свята.

Намінацыя “Паэзія” (фіналісты абласнога тура):

  1. Колас Аляксандра Уладзіміраўна, 9 клас ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Калінкавічы”. Педагог – Макарэвіч Таццяна Пятроўна. Соф’я Шах, “Няма цярпення дзень пражыць…”
  2. Ляшкова Ксенія Пятроўна, 11 клас ДУА “Акцябрская раённая гiмназiя”. Педагог – Крэч Таццяна Сяргееўна. Анатоль Грачанікаў,  “Не папракай”.
  3. Ігнатовіч Лізавета Ігараўна, 8  клас        ДУА  «Сярэдняя школа №12 г.Мазыра». Педагог – Барысевіч Валянціна Уладзіміраўна. Анатоль Грачанікаў, «Дрымотна цiснуцца кусты”.
  4. Трацэўская Ангеліна Сяргееўна,  9 клас ДУА “Шчадрынская сярэдняя школа Жлобінскага раёна”.  Педагог – Касцюкова Лідзія Паўлаўна. А.С. Грачанікаў, “Экскурсія”.
  5. Ніканаў Арцём Аляксандравіч, 9 “Б” клас ДУА “Капаткевіцкая сярэдняя школа”, Петрыкаўскі раён. Педагог – Суботка Таццяна Анатольеўна. Анатоль Грачанікаў, “Крывавая балада”.

Намінацыя “Проза” (фіналісты абласнога тура):

1. Адзінец Вікторыя Аляксандраўна, вучаніца 8 класа ДУА “Акцябрская раённая гiмназiя”. Педагог – Чарнікевіч Наталля Іванаўна. Васіль Ткачоў “Прамахнуўся”.

2.  Саскевіч Ангеліна, 7 клас ДУА “Азяранская сярэдняя школа”, Жыткавіцкі раён. Педагог  – Хвасцянок Алена Мікалаеўна. Уладзімір Гаўрыловіч,  драма  “Маленькая каралева Еўдакія Тураўская” (маналог Гертруды).

3. Турчын Ксенія Аляксееўна, 11 клас ДУА “Зашырская сярэдняя школа Ельскага раёна”. Педагог  – Астапенка Таццяна Васільеўна.  Аляксандр Джад, “Нам жизнь дана”.

4.  Альхімёнак Валерыя Вітальеўна, 9 клас ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Калінкавічы.       Педагог – Равінская Людміла Пятровна.  Міхась Сліва (Кавалёў), “Прыгожыя караблі”.

5. Блошкін Віталь Пятровіч,   8 класс ДУА «Крупецкая сярэдняя школа», Добрушскі раён. Педагог – Кароткая Кацярына Аляксандраўна.  Ганна Атрошчанка, «Афрыка на галаве».

     Па выніках  конкурсу аргкамітэт рэкамендуе аддзелам адукацыі і кіраўніцтву ўстаноў адукацыі заахвоціць настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў раённага этапа і фіналістаў  абласнога  этапа конкурсу чытальнікаў, уладальніка Гран-пры і лаўрэатаў конкурсу.

     Праезд да месца правядзення фестывалю  ў Гомель суправаджаючых педагогаў і вучняў-фіналістаў конкурсу, іх харчаванне – за кошт раённых аддзелаў адукацыі ці ўстаноў адукацыі.

   Арганізацыйны камітэт.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. 

Яндекс.Метрика