1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак правядзення Абласнога конкурсу літаратурных старонак «Родныя крыніцы» (далей — конкурс).

2. Конкурс праводзiцца ў мэтах папулярызацыі на старонках друкаваных СМІ Гомельскай вобласці творчасці класікаў беларускай літаратуры, падтрымкi развiцця беларускай мастацкай лiтаратуры i творчасцi пiсьменнiкаў-членаў Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў літаратуры”, пісьменнікаў-землякоў, якія з’яўляюцца членамі прафесійнага творчага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, маладых аўтараў – аматараў мастацкай творчасці, якія пражываюць у адпаведным раёне, стымулявання стварэння iмi новых высокамастацкiх твораў у галiне паэзii, прозы, драматургii, лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства для дарослых, дзяцей i юнацтва, папулярызацыi кнiгi i чытання ў грамадстве.

3. Арганiзатарам конкурсу з’яўляецца Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

4. Падрыхтоўкай i правядзеннем конкурсу займаецца Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”, які вырашае пытаннi арганiзацыйнага i матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння арганiзацыi i правядзення конкурсу; зацвярджае журы; вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у працэсе арганiзацыi i правядзення конкурсу.

5. Саветам ГАА ГА “СПБ” ствараецца журы ў складзе да 7 чалавек.

У склад журы могуць уваходзiць, з іх згоды, прадстаўнiкi органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, арганiзацый, якiя ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць, кнiгагандлёвых арганiзацый, юрыдычных асоб, на якiя ўскладзены функцыi рэдакцыi сродкаў масавай iнфармацыi (далей – рэдакцыi СМI), арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.

У склад журы не могуць уваходзiць прадстаўнікі СМІ, рэдакцыі якiх ўдзельнiчаюць у конкурсе.

6. Арганiзацыйнае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi журы конкурсу ажыццяўляе Гомельскае абласное аддзяленне ГА “СПБ”.

7. Падрыхтоўку i правядзенне цырымонii ўзнагароджання ажыццяўляецца Гомельскім абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы партнёра аддзялення – Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна.

8. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца друкаваныя сродкі масавай інфармацыі Гомельскай вобласці, якія з 15 ліпеня 2021 года па 15 ліпеня 2022 года ажыццяўлялі выпуск  літаратурных старонак, асобна друкавалі матэрыялы, на якіх актыўна папулярызавалі (змяшчалі мастацкія творы; артыкулы, рэцэнзіі, водгукі; праводзілі асвятленне чытацкіх канферэнцый, фестываляў, свят, прэзентацый, арганізаваных як у абласных цэнтрах, так і ў раёнах дзяржаўнымі органамі,  Гомельскім абласным аддзяленнем ГА СПБ, установамі культуры, адукацыі) творчасць класікаў беларускай літаратуры, членаў Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў літаратуры”, пісьменнікаў-землякоў, якія пражываюць у другіх рэгіёнах Беларусі, але з’яўляюцца членамі прафесійнага творчага грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, пісьменнікаў-юбіляраў Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”, лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага, а таксама здольных маладых аўтараў – аматараў мастацкай творчасці, якія пражываюць у адпаведным раёне.

9. Заяўкi на ўдзел у конкурсе ад рэдакцый СМІ (далей – заяўкi) прымаюцца Гомельскім абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” да 19 ліпеня 2022 года. Да заяўкi дадаюцца наступныя дакументы:

лiст-хадайнiцтва аб ўдзеле ў конкурсе, у якім указваюцца (калі ён ёсць) зветскі пра  вядучага літаратурнай старонкі (рубрыкі);

прадстаўляюцца аформленыя на густ рэдакцыі СМІ арыгіналы альбо адлічбаваныя копіі літаратурных старонкак і асобных матэрыялаў літаратурнага характару.

10. Заяўкi  і конкурсныя работы перадаюцца (перасылаюцца) ў Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (246028, г. Гомель, вуліца Савецкая, 126, офіс 400-401). Можна перадаваць і праз галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры, па справах моладзі.

11. Спіс удзельнічаючых у конкурсе рэдакцый СМІ размяшчаецца на сайце Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”  у глабальнай камп’ютарнай сетцы Iнтэрнэт.

12.  Азнаямленне журы з літаратурнымі старонкамі і матэрыяламі  ажыццяўляецца з 20 ліпеня па 20 жніўня 2022 года. Журы разглядае прадстаўленыя на конкурс літаратурныя старонкі, матэрыялы з улiкам iх адпаведнасцi крытэрыям, прадугледжаным у пункце 8 дадзенага Палажэння.

13. Пасяджэнне з’яўляецца правамоцным, калi на iм прысутнiчае не менш за дзве трэцi ад агульнай колькасцi членаў журы.

14. Пераможцы вызначаюцца шляхам галасавання (па рашэннi журы — адкрытым цi тайным) простай большасцю галасоў членаў журы, якiя прысутнiчалi на пасяджэннi. У выпадку, калi прадстаўленыя матэрыялы набралi аднолькавую колькасць галасоў, пераможцам прызнаецца твор, за якi аддаў голас старшыня журы.

Журы вызначае: 1,2,3 месцы – рэдакцыі СМІ прызнаюцца пераможцамі.

Журы вызначае: 10 рэдакцый СМІ, якія прызнаюцца фіналістамі.

Пераможцам уручаюцца спецыяльныя дыпломы.

Фіналістам уручаюцца падзячныя пісьмы.

Сертыфікаты ўдзельнікаў не ўручаюцца.

15. Па вынiках работы журы складаецца пратакол, якi падпiсваюць старшыня i ўсе члены журы. Вынiкi конкурсу абвяшчаюцца не пазней за 3 верасня 2022 года. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым i не падлягае перагляду.

16. Узнагароджанне пераможцаў і фіналістаў конкурсу праводзiцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў час святкавання ХХІХ Дня беларускага пiсьменства ў г. Добруш  (на пляцоўцы партнёра Гомельскага абласнога аддзялення СПБ – Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі – прадстаўнікамі ўпраўлення ідэалагічнай работы і культуры, па справах моладзі і кіраўніцтвам Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі).  

Яндекс.Метрика