правяла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса і празаік Галіна Рагавая ў межах Дэкады сучаснай беларускай літаратуры, прысвечанай 100-годдзю народных пісьменнікаў Беларусі І.Шамякіна і І. Мележа ў Каранёўскай школе Гомельскага раёна.

Вучні 8 і 9 класаў  пабылі на ўроку, які называўся “Мова светлая мая”. Пісьменніца распавяла дзецям пра Свята беларускага пісьменства ў Копылі,  распавяла пра падзеі 16 міжнароднага фестываля-свята “Славянскія літаратуныя дажынкі”, а таксама  аб міжнародным праекце “Берега дружбы”, прадэманстравала  зборнікі перакладаў, якія выйшлі ў межах гэтага праекту. Па просьбе вучняў таксама расказала пра творцаў горада над Сожам, а таксама чытала свае новыя вершы. У сваю чаргу, вучні таксама чыталі вершы сваёй зямлячкі, а таксама прынялі актыўны ўдзел ў літаратурнай гульні.

Сустрэча, безумоўна, запомнілася і вучням, і пісьменніцы.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”

Яндекс.Метрика