У аграгарадку Карма Добрушскага раёна прайшлі ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна


Паважаныя госці – кіраўнікі абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў, абласной універсальнай бібліятэкі, прадстаўнікі раённых уладаў, грамадскіх аб’яднанняў, літаратары Добрушчыны, і, вядома ж, дарослыя і юныя землякі слыннага майстра слова сабраліся каля яго бюста, устаноўленага ля будынка Дома культуры. Яны згадалі пра значны ўклад Івана Шамякіна ў нацыянальную і сусветную літаратуру, усклалі кветкі да скульптуры з выявай пісьменніка. Пасля знаёмства з выставай у мясцовай бібліятэцы, прысвечанай жыццю і творчасці вядомага творцы, змястоўная імпрэза доўжылася ў зале ўстановы культуры.

Падрабязнасці будуць змешчаны ў панядзелак.

Автор статьи Николай ЖДАНОВИЧ, «Добрушскі край», 29.01.2021

Яндекс.Метрика