За стварэнне высокамастацкіх твораў патрыятычнага гучання, шматгадовы актыўны ўдзел у міжнародных праектах Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, папулярызацыю творчай спадчыны беларускага і агульнаславянскага асветніка і паэта Кірылы Тураўскага, класікаў і сучасных беларускіх аўтараў за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама з нагоды 60-годдзя з дня нараджэння Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» узнагародзіў памятным медалём “Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру” Сарочкіна Уладзіміра Яўгенавіча, паэта, перакладчыка, члена Саюза пісьменнікаў Расіі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, старшыню праўлення Бранскай абласной грамадскай арганізацыі, заслужанага работніка культуры Бранскай вобласці, лаўрэата Міжнароднай літаратурнай прэміі імя К.Тураўскага.
Сардэчна віншуем нашага калегу, таленавітага паэта і перакладчыка з жыццёвым юбілееем і высокай узнагародай.
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «СПБ».
