Пашырэнне творчых сувязей і ўзаемаабмену паміж бібліятэкамі і творцамі – такую задачу ставяць перад сабой Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна і Амурская абласная навуковая бібліятэка імя М.М.Мураўёва-Амурскага. У гэты працэс актыўна ўключылася і Гомельскае абласное аддяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.
– У Прыамур’і пражывае нямала беларусаў, выхадцаў з нашага Палесся, якія, як паведамляюць супрацоўнікі абласной навуковай бібліятэкі імя М.М.Мураўёва-Амурскага, актыўна цікавяцца кніжнымі навінкамі сучаснай беларускай літаратуры, а таксама выданнямі, прысвечаным культуры, тэатру, краязнаўчымі даследаваннямі. Аднак такіх выданняў у бібліятэцы катастрафічна мала, – адзначае старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч. – Якраз для папаўнення кніжнага фонду савет аддзялення сабраў чытачам Амурскай вобласці невялікі падарунак – новыя кнігі, выдзеныя на Гомельшчыне. Гэта найперш выданні серыі “Лаўрэаты абласной літаратурнай прэміі імя К.Тураўскага” з аўтографамі пераможцаў аўтараў і лаўрэатаў, а таксама іншыя выданні як на беларускай, так і на рускай мовах.
Частка з гэтых кніг, да якіх, дарэчы, дабавіліся выданні і абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна, установай культуры ўжо адпраўлена поштай у Прыамур’е, а другая частка будзе перададзена абласной навуковай бібліятэцы імя М.М.Мураўёва-Амурскага па іншых каналах, канстатавала дырэктар Гомельскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна Марына Рафеева.
У Гомелі і бібліятэкары, і пісьменнікі спадзяюцца на развіццё і плённае супрацоўніцтва з расійскай кніжнай скарбніцай і літаратурным Прыамур’ем у далейшым.
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
