Старшыні Гомельскага абласнога
аддзялення ГА “СПБ”
Гаўрыловічу У.М.
Паважаны Уладзімір Мікалаевіч!
Прыміце словы вялікай удзячнасці за ўдала арганізаваны ўдзел у XXYI Мінскай міжнароднай выставе-кірмашы. На выставе гучала слова пісьменніка з розных куткоў Беларусі, гледачам былі прадстаўлены рознабаковыя праграмы з асаблівасцямі, характэрнымі для кожнага рэгіёна.
Падзякуйце, калі ласка, ад імя Саюза пісьменнікаў Беларусі кожнага ўдзельніка вашай дэлегацыі. Перадайце шчырыя прывітанні ўсім пісьменнікам вашага аддзялення. Мы разам – вялікая сіла. Гэта пацвердзілі і замежныя пісьменнікі з 20 краін, якія ўдзельнічалі ў “круглым стале” у СПБ падчас вялікага кніжнага форуму ў Мінску.
Няхай дух выставы – пісьменніцкае сяброўства, павага да слова, значнасць і каштоўнасць кнігі – не толькі захаваецца, але і пашырыцца вашымі руплівымі намаганнямі на карысць духоўнасці грамадства.
Старшыня
Саюза пісьменнікаў Беларусі М. І. Чаргінец
