У сярэдняй школе №67 горада Гомеля адбылася творчая сустрэча драматурга, празаіка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіля Ткачова з вучнямі навучальнай установы. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі 2017 года распавёў вучням пра сваю творчасць, адказаў на шматлікія пытанні. Сустрэча прайшла ў шчырай і цёплай атмасферы. На памяць аб сустрэчы аўтар падараваў школе кнігі.
На думку арганізатараў творчай сустрэчы, яны вельмі патрэбны асабліва зараз, калі дзеці і моладзь адмаўляюцца ад чытання кніг, аддаючы перавагу камп’ютэрам, але нішто не можа заняніць непасрэднай жывой гутаркі з пісьменнікам, бо толькі так можна глыбей пранікнуць у творчы свет літаратара, адкрыць гісторыю напісання тайго ці іншага твора. Дзеці і педагогі павіншавалі гомельскага драматурга і празаіка з творчай узнагародай.
Прэс-служба Гомельскага аддзялення ГА «СПБ»

Яндекс.Метрика