
Абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам!” у 2010 годзе заснавала Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і праводзіцца пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама. Сёлета конкурс прысвечаны 70-годдзю Перамогі, праводзіцца пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, Гомельскага аб’яднання прафсаюзаў. З 2008 года конкурс праходзіў пад назвай «Вясёлка над Сожам».
Мэта конкурсу – стымуляванне чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэнне цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў, прапаганда твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.
Удзельнікі конкурсу самастойна выбіраюць мастацкія творы з творчай спадчыны класікаў беларускай літаратуры, якія нарадзіліся на тэрыторыі вобласці, і твораў сучасных аўтараў – членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, што пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Тэматычная скіраванасць твораў: патрыятычная.
Абласны дзіцячы конкурс чытальнікаў праводзіцца з 20 лютага па 3 красавіка 2015 года. У ім прымаюць удзел вучні агульнаадукацыйных школ (устаноў новага тыпу) вобласці з 12 да 17 гадоў.
Сёлета конкурс праводзіцца ў адной намінацыі: «проза» (кароткае апавяданне, урывак любога празаічнага твора; час чытання – да 8 хвілін).
Конкурс праводзіцца ў 2 этапы:
1. Раённы этап.
2. Абласны этап.
Раённы этап арганізоўваўся аддзеламі адукацыі і СПБ вобласці з 20 лютага па 20 сакавіка 2015 года. У ім прынялі ўдзел каля 870 вучняў агульнаадукацыйных школ, гімназій. Журы раённых этапаў, аддзеламі адукацыі райвыканкамаў вызначаны адзін пераможца ад раёна, які ўзнагароджаны дыпломам аддзела адукацыі і прымае ўдзел у другім, абласным этапе.
Абласны этап пройдзе ў пятніцу, 3 красавіка 2015 года, на базе Дома прафсаюзаў (г. Гомель, вул. Савецкая, 29). Пачатак рэгістрацыі – 10.20, пачатак конкурсу – 11.00. У ім прымуць удзел 25 пераможцаў раённых этапаў конкурсу. Юныя чытальнікі прапануюць журы абласнога конкурсу ўрыўкі з твораў І.Шамякіна, І. Мележа, І.Навуменкі, В. Казько, І.Сяркова, У.Гаўрыловіча і іншых літаратараў Гомельшчыны.
Згодна рашэнню Савета Гомельскага аддзялення СПБ усе пераможцы раённых этапаў прызнаны дыпламантамі абласнога конкурсу, а хто стане лаўрэатам – якраз і вызначыць прафесійнае журы членаў СПБ, якое ўзначаліў акцёр і рэжысёр, драматург Алесь Бычкоў. Падчас конкурсу будуць выяўлены таленавітыя, артыстычныя чытальнікі, здольныя выказаць мастацкую задуму аўтара, якія валодаюць беларускай і рускай мовамі. Вынікі конкурсу падвядзе журы, у склад якога ўваходзяць вядучыя майстры слова і сцэны вобласці.
Па выніках абласнога этапу конкурсу праводзіцца ўзнагароджанне пераможцаў (1,2,3 месцы) з уручэннем дыпломаў. Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат абласнога конкурсу чытальнікаў», а педагогі, якія іх падрыхтавалі, будуць прэміраваны аддзеламі адукацыі. Юныя чытальнікі, па магчымасці, сустрэнуцца з аўтарамі выбраных для мастацкага чытання твораў, атрымаюць у падарунак ад іх новыя кнігі з аўтографамі.
Удзельнікі абласнога этапу будуць забяспечаны гарачым харчаваннем за кошт Гомельскага аддзялення СПБ.
11.00 – пачатак урачыстай часткі і ўручэнне дыпломаў пераможцам конкурсу за 2014 год.
11.30 – 13.00 – конкурс
13.00-13.40 – абед удзельнікаў конкурсу
14.00 – ушанаванне пераможцаў конкурсу за 2015 год.
Кантактныя тэлефоны:
Старшыня аргкамітэта, куратар мерапрыемства — старшыня абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч
