
Парламентарый, член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзімір Гаўрыловіч правёў інфармацыйную сустрэчу-дыялогавую пляцоўку «Беларусь – краіна адзінства. Разам – у будучыню » ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе №199 г. Мінска імя Пімена Панчанкі.

Падчас шырокафарматнай размовы, якая адбылася ў незвычайным месцы – народным Літаратурным музеі народнага пісьменніка Беларусі П.Панчанкі, – парламентарый падзяліўся з педагогамі і навучэнцамі асноўнымі стадыямі заканадаўчага працэсу і прымаемых законапраектах Палатай прадстаўнікоў, закрануў пытанні электаральнай кампаніі і захавання гістарычнай памяці.

Таксама вядомы беларускі пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры распавёў пра дзейнасць пісьменніцкага актыву краіны па папулярызацыі кнігі і чытання, пра мастацкія творы, якія аналізуюць сённяшні дзень жыцця нашай краіны і скіроўваюць погляд чытача да мінулага, якое ніколі нельга забываць, асабліва прысвечаныя антываеннай тэматыцы і захавані міру як галоўнай каштоўнасці для чалавека.





Пісьменнік прадставіў чытачам і свае новыя творы, прысвечаныя подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – аповесці «Пад покрывам нябёсаў» і “Я таксама сын чалавечы…»
Мікалай ІГНАТОВІЧ
На здымках: у час сустрэчы ў школе імя класіка беларускай літаратуры П.Панчанкі
