21 ЛЮТАГА — МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
Ён адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай асамблеі ЮНЭСКА, каб садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці. Матчына мова — заўсёды неад’емная частка культуры і гісторыі любой краіны. У межах свята і 100-годдзя Івана Навуменкі пісьменнікі Гомельшчыны актыўна выступалі ва ўстановах адукацыі.
У ГОСЦІ ДА БУДУЧЫХ МАСТАКОЎ

У мастацкім калледжы Гомеля адбылася сустрэча з членам Саюза пiсьменнiкаў Беларусі, лаўрэатам літаратурнага конкурсу Івана Мележа, абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага, аўтарам кніг для дарослых і дзяцей, Мацвіенка Аленай Паўлаўнай.
Пісьменніца распавяла пра важнасць валодання роднай мовы, пазнаёміла навучэнцаў каледжа з узорамі прыгожага пісьменства, адказала на іх пытанні, распавяла пра ўласную творчасць.
ЖЫВІ, РОДНАЯ МОВА!

Добрая традыцыя існуе ў Гомельскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе № 39: да Міжнародняга дня роднай мовы настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Пятроўна Усціменка заўсёды арганізоўвае сустрэчы з мясцовымі літаратарамі. Вось і 21 лютага перад вучнямі выступіла пісьменніца Ганна Атрошчанка.
Яна павіншавала школьнікаў са святам, расказала пра сябе, адказала на многія пытанні. Хлопчыкаў і дзяўчынак асабліва зацікавіў той факт, што па сваёй мілагучнасці беларуская мова займае другое месца ў свеце. Яны ўважліва слухалі выступленне Ганны Мікалаеўны, бо зразумелі: мова кожнага народа – фундамент нацыі. Менавіта родная мова вучыць дабрыні, выхоўвае любоў да родных мясцінаў, да Айчыны. І дапамагае зразумець прыроду, навакольны свет.
“ВЫШЫВАНКІ МАМІНАЙ ЛЯНОК…”

У Міжнародны дзень роднай мовы ў бібліятэцы гомельскай СШ №74 адбылася творчая сустрэча васьмікласнікаў з паэтэсай, публіцыстам, перакладчыкам Тамарай Віктараўнай Кручэнка. Па запрашэнні загадчыцы бібліятэкі Наталлі Мікалаеўны Спрэсавай (яна вяла сустрэчу) завіталі і дзесяцікласніцы з гомельскай гімназіі № 10 разам з загадчыцай бібліятэкі Інай Мікалаеўнай Кузьмянок, якіх цікавіць літаратура.
Тамара Віктараўна (у дзявоцтве Купрэвіч) з удзячнасцю згадала малую радзіму, сваіх школьных настаўнікаў з райцэнтра Мядзел Мінскай вобласці, якія здолелі ў свой час закласці трывалы падмурак ведання свайго роднага Слова, бо ўсе ўрокі ў гэтай школе з першага да выпускнога класа былі па-беларуску. “Мы вырасталі ў беларускамоўным асяроддзі сваіх бабуль, дзядуль,бацькоў, школы, і гэта давала неацэнную магчымасць далей развіваць веданне і бацькоўскай мовы, і рускай, далучацца да іншых славянскіх моў. Веданне ж моў іншых краін дапамагае ў арыгінале чытаць класічную літаратуру, даведвацца пра спадчыну, традыцыі і іншых народаў” – адзначыла госця.
Тамара Кручэнка падзялілася шчырымі ўспамінамі пра пісьменнікаў, якіх у студэнцкія гады слухала на лекцыях у Белдзяржуніверсітэце імя У.І.Леніна – Ніл Сымонавіч Гілевіч, Алег Антонавіч Лойка, Іван Якаўлевіч Навуменка, стагоддзе з дня нараджэння якога па-зямляцку ў лютым шырока адзначалася навукоўцамі, пісьменнікамі і на Гомельшчыне, і ў другіх рэгіёнах Беларусі.
“Сучасным дзецям, большасць з якіх выраслі ў горадзе, хацелася пачуць беларускамоўнага аўтара, пабачыцца з сучасным пісьменнікам, як кажуць, “ужывую” . І гэта мара ажыццявілася”, – адзначыла настаўніца роднай мовы і літаратуры СШ №74 Наталля Уладзіміраўна Чарнякова.
Госця пачула шчырыя словы падзякі ад кіраўнікоў школьных бібліятэк і ад школьнікаў за згадкі напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў Гомельшчыны, герояў яе нарысаў у час працы журналістам у абласной газеце “Гомельская праўда”. Была працяглая фотасесія, аўтографы на памяць.
ДУМАЙ, ВЫБИРАЙ, ДЕЙСТВУЙ!

20 февраля в ГУО «Средняя школа №47 г.Гомеля» прошёл круглый стол «Думай, выбирай и действуй!». Учащиеся 8-х классов общались с гомельскими поэтами, активистами областного отделения ОО «Союз писателей Беларуси» Михаилом Михайловичем Болсуном и Тамарой Викторовной Крюченко.

На мероприятии, посвящённом 80-летию Великой Победы советского народа в Великой Отечественной войне, вспоминали белорусских писателей, прошедших Великую Отечественную войну и отметили тех, чьи имена есть на карте Гомеля.
Также уделили внимание и красоте белорусского языка, и книгам лауреатов областной литературной премии имени Кирилла Туровского.
В завершение мероприятия учащиеся, достигшие 14 лет, получили из рук наших гостей книгу «Я – гражданин Республики Беларусь».
А подарком для Михаила Михайловича и Тамары Викторовны стало посещение школьного музея Красного Креста, где им провели экскурсию учащиеся школы. Гости обсудили варианты сотрудничества с руководителем музея, и оставили тёплые слова и добрые пожелания в Книге отзывов.
ГУЧАЛА СЛОВА ПІСЬМЕННІКА…
І ў педагагічным каледжы. У адной з груп будучых настаўнікаў выступіў член Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Святаслаў Крупенька.

Паэт распавёў навучэнцам каледжа пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага свята роднай мовы, пра вядомых літаратараў Беларусі, 100-годдзе пісьменніка-земляка Івана Навуменкі, чытаў уласныя паэтычныя творы і запрашаў творчую моладзь удзельнічаць у абласных літаратурных конкурсах, якія арганізоўваюцца Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
НАШЫ ЛІТАБ’ЯДНАННІ
ГУЧАЛІ ЧАРОЎНЫЯ РАДКІ
У Міжнародны дзень роднай мовы ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Крыніцы” ДК ААТ “Гомсельмаш” сустрэліся з вучнямі 8-га “Б” класа школы №45 г. Гомеля. Гэта сустрэча адбылася ў філіяле бібліятэкі №4 па вуліцы Багданава.

На пачатку бібліятэкар Ірына Маркава паведаміла для ўсіх прысутных аб гісторыі ўзнікнення свята і аб неабходнасці шанаваць і берагчы беларускую мову. Вучням былі дэманстраваны відэафільм “Я люблю Беларусь”, зроблены Людмілай Стахавец, па сцэнарыю Галіны Гузянковай і відэякліп “Купальская ноч”.
Літаратурна-паэтычная гадзіна “Гучаць чароўныя радкі” прайшла з карысцю для вучняў, якія з цікавасцю слухалі вершы на беларускай мове аўтараў Людмілы Стахавец, Галіны Гузянковай і Таццяны Сілівонец. На сустрэчы вершы пра Беларусь
прачытала маленькая ўдзельніца «Крыніц» Ульяна Мінчанкова, вучаніца 1-га класа школы №25 г. Гомеля. Вершы беларускіх паэтаў прачыталі і іншыя вучні школы.
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі