18 лютага 2024 года  ў 14.20 ў Гомельскай гарадской бібліятэцы імя А.І.Герцэна (Музей аўтографа) адбудзецца 20-ы абласны аб’яднаны семінар паэзіі, прозы і драматургіі.

Ініцыятар і арганізатар абласнога семінару – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, кіраўнік Абласнога літаратурная аб’яднання “Слова” пры абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  У.М. Гаўрыловіч.

Час працы семінара – 1 гадзіна 30 хвілін.

На семінар запрашаюцца: усе жадаючыя чытачы Гомеля і вобласці.

Эксперты: прафесійныя літаратары – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, а таксама кіраўнікі і члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў г. Гомеля і Гомельскай вобласці.

Рады бачыць: аўтараў-пачаткоўцаў, супрацоўнікаў бібліятэк г. Гомеля, настаўнікаў, студэнтаў. Перад правядзеннем семінара прадугледжана абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў.

                                                      Павестка дня:

ГРАМАДСТВА І ЧАС

  1. Беларусь памятае. 80 гадоў Вялікай Перамозе.
  2. 25 гадоў інтэграцыі, даверу і развіцця. Не перарваць дружбы народаў Беларусі і Расіі.

Паведамленні дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” У.М.Гаўрыловіча.

ДАБРАЧЫННЫЯ АКЦЫІ ДА ДНЯ ПРАВАСЛАЎНАЙ КНІГІ.

Паведамленне маладых аўтараў – членаў АЛА “СЛОВА”.

*Варта прынесці з сабой аўтарскія дзіцячыя кнігі, і для дарослых.

МЯСЦОВЫЯ ЛІТАБ’ЯДНАННІ

Да 25-годдзя аматарскага літаб’яднання. Аб фарміраванні новага калектыўнага зборніка літаратурнага аб’яднання “Крыніцы”  ВА “ДК “Гомсельмаш”

Інфармацыя Л.М. Стахавец, кіраўніка літаб’яднання.

У СКАРБОНКУ ВЕДАЎ

“Найбольш папулярныя тэмы ў сучаснай паэзіі”.

Дакладчык – Наталля Шэметкова, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, намеснік кіраўніка абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”.

З НОВЫХ КНІГ

“Да 80-годдзя Перамогі. Аповесць Мікалая Дзямчыхіна “Партызаны”. Аналіз раздзелаў з аповесці.

Дакладчык   Алег Ананнеў, кіраўнік семінара прозы, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Паэтычны зборнік  Васіля Кузняцова “Эскиз времен”.

Дакладчык – ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, перакладчык Міхась Болсун.

Да выхаду кнігі Людмілы Кузняцовай  “Жизнь в седле».

Аўтар рэцэнзіі  – Ніна Шклярава, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» ( у сувязі з хваробай агучыць Н.Г.Шэмяткова).

КОНКУРСЫ

Аб саісканні абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага 2025 года і творчых міжнародных, абласных конкурсах.

Паведамленне  старшыні Гомельскага абласнога аддзялененя ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” У.М.Гаўрыловіча.

Аб творчым супрацоўніцтве з творчымі арганізацыямі Расійскай Федэрацыі.

Паведамленні членаў Савета ГАА ГА “СПБ” і АЛА “Слова”.

РОЗНАЕ.

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Савет Абласнога літаратурнага аб’ядннання “Слова” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Яндекс.Метрика