(Фота з архіва ГАА ГА «СПБ»)

У літаратурным салоне Гомельскай цэнральнай гарадской бібліятэкі  імя А.Герцана адбылася прэзентацыя паэтычнай кнігі Тамары Кручэнка “Мядзел, кветка мядовая”.

Аўтар — ветэран-журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай Дзяржавы, вядучы спецыяліст Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Ураджэнка райцэнтра Мядзел Мінскай вобласці з 1978 года жыве ў Гомелі, аднак не забывае куток маленства, маляўнічы нарачанскі край. У 2024 годзе райцэнтр адзначыў 700-годдзе.  Тамара Віктараўна, дачка ўдзельніка Вялікай Айчыннай, зрабіла сёлета такі падарунак малой радзіме да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Кніга-падарунак родным, калегам, сябрам выдадзена ў рэдакцыі абласной газеты “Гомельская праўда, дзе аўтар адпрацавала чвэрць стагоддзя.

Шчырыя словы пра паэтычную творчасць, журналісцкую працу Тамары Кручэнка сказалі калегі і сябры па творчаму цэху Міхась Болсун, Мікола Ждановіч, Лідзія Долбікава, Алена Мацвіенка, прафесар, выкладчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Валянціна Новак, інжынер ВА “Гомсельмаш” Людміла Мароз, дырэктар сеткі публічных бібліятэк г. Гомеля Святлана Богдан  і іншыя. Музычны падарунак на верш “Зямля мая” зрабілі ветэраны галіны культуры Людміла і Рыгор Стахаўцы.

Вельмі ўзрадавала аўтарку прысутнасць на вечарыне калег з “Гомельскай праўды”, і, безумоўна, зямлячак, ураджэнак Мядзельшчыны Антаніны Ягораўны Брундуковай і Тамары Іванаўны Веракшы, якія, жывучы ў Гомелі, маюць трывалыя сувязі і з малой радзімай.

Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»

Яндекс.Метрика