16 лютага 2025 года – 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі. Івaн Якaўлeвiч aдноciцца дa тaгo пaкaлeння, чыё юнaцтвa былo aпaлeнa вaйнoю. Памяць пра ваеннае ліхалецце пісьменнік пранёс праз усё жыццё. Падзеі вайны, гераічная барацьба супраць нямецкіх захопнікаў ляглі ў аснову многіх яго твораў і адлюстраваны яны на высокім мастацкім узроўні.

Па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, заслужанага дзяеча культуры краіны Уладзіміра Гаўрыловіча усе творчыя мерапрыемствы з удзелам літаратараў Гомельшчыны у лютым месяцы 2025 года  пройдуць пад знакам творчасці пісьменніка-земляка Івана Навуменкі.

Так, найперш ў Гомелі і вобласці пройдуць сустрэчы мясцовых літаратараў, у фармаце гутарак пісьменнікамі будзе адзначана  асаблівая роля  літаратараў Беларусі, якія ў сваіх творах ярка адлюстравалі тэму Вялікай Айчыннай вайны. Івану Якаўлевічу Навуменку, як вядома, тут  належыць адно з самых значных месцаў. На літаратурных мерапрыемствах творцы прачытаюць урыўкі з вядомых і любімых імі твораў пісьменніка-земляка.

Літаратары і члены літаратурных аматарскіх аб’яднанняў таксама прымуць удзел у адкрыцці кніжных выстаў у бібліятэках, прымуць удзел у літаратурных гадзінах “Вялікая Айчынная вайна ў кнігах Навуменкі” ва ўстановах адукацыі і культуры.

Напрыканцы лютага ў гонар Івана Навуменкі пройдзе таксама абласны творчы семінар, дзе таксама ў цэнтры ўвагі будзе творчасць класіка беларускай літаратуры, вядомага літаратуразнаўцы і будуць падведзены вынікі творчага месячніка ў гонар шаноўнага земляка.

Трэба адзначыць, што Гомельскае абласное аддзяленне СПБ аб’явіла аб правядзенні  19-га абласнога анлайн-конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі і 100-годдзю І.Я.Науменкі. Вучням агульнаадукацыйных школ на  трох этапах – школьным, раённым і абласным — прапанавана на памяць прачытаць урыўкі з патрыятычных твораў пісьменніка-земляка. Вынікі гэтага конкурсу, як адзначыў У.М.Гаўрыловіч, будуць падведзены ўвосень, а лепшыя чытальнікі будуць адзначаны дыпломамі і атрымаюць у падарунак кнігі з аўтографамі сучасных беларускіх аўтараў.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”.

Яндекс.Метрика