
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1950 года ў вёсцы Бабічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
Закончыў СПТВ-100 ў Касцюкоўцы, курсы шафёраў у г. Жлобін. З 1969 па 1971 год служыў у войску. Працаваў шафёрам у Светлагорску, Нароўлі, мантажнікам, газавыратавальнікам на ВА “Хімвалакно”. Івалід-калясачнік 1 групы (1980 год).
Першы верш надрукаваны на старонках рагачоўскага “Камунара” ў 1967 годзе. За апошнія 40 гадоў вершы Уладзіміра Шпадарука друкаваліся амаль ва ўсіх рэгіянальных выданнях вобласці, у рэспубліканскіх выданнях. З друку выйшлі кнігі: “Весна на подоконнике” (1997, г. Жлобін), “Крыніца кахання” (2000, Мазыр), “Мне назначено судьбою”(2003, Могилев, “Паміж цемрай і святлом”(2005, Малілёў), “У згодзе з сумленнем”(2010, Мінск, “Кнігазбор”). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з красавіка 2009 года.
Жыве ў г. Рагачове.
