Па абедзе 8 верасня славянскія літаратары працавалі ўжо ў Ельскім раёне — яны завіталі ў аграгарадок Зашыр’е Ельскага раёна — цэнтральную сядзібу КСУП «Камуніст» (кіраўнік гаспадаркі — Рыгор Уладзіміравіч Бабчанок). Тут літаратараў урачыста сустракалі кіраўніцтва раёна, гаспадаркі, работнікі культуры і адукацыі аграгарадка. Тут прайшла заключная частка фестываля.
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».











