ТВОРЧЫЯ КОНКУРСЫ VIII АБЛАСНОГА ФЕСТЫВАЛЮ ЛІТАРАТУРЫ, КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВА, НАРОДНЫХ ТРАДЫЦЫЙ “НА ЗЯМЛІ КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА”.

Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб’яўляе аб правядзенні ў 2026 годзе творчых літаратурна-мастацкіх конкурсаў, прысвечаных Году беларускай жанчыны, Году творчай патрыятычнай моладзі на Гомельшчыне, юбілеям класікаў беларускай літаратуры, 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у якіх могуць браць удзел вучні агульнаадукацыйных школ, навучэнцы каледжаў, гімназій, ліцэяў, студэнты ВНУ Гомельшчыны.

Вынікі конкурсаў падводзяцца з ўшанаваннем пераможцаў на VIII абласным фестывалі літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

  1. ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні VII абласнога конкурсу малюнкаў
    “Родныя вобразы. Вясёлка над Гомельшчынай”,  
    прысвечанага
    да Году беларускай жанчыны, 105-годдзя класікаў беларускай літаратуры Івана Пятровіча Шамякіна і Івана Паўлавіча Мележа, 90-годдзю  беларускага празаіка, публіцыста, перакладчыка Барыса Іванавіча Сачанкі, 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Тэма конкурсу : Вобраз жанчыны, маці ў мастацкіх творах”.

VII абласны творчы конкурс юных мастакоў “Родныя вобразы. Вясёлка над Гомельшчынай” арганізоўвае і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна.

Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання мастацкіх і творчых  інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца папулярызацыя твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.

Творчае спаборніцтва пройдзе з 01 лютага 2026 года па 30 мая 2026 года. У конкурсе прымаюць удзел толькі вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій Гомельскай вобласці з 12 да 17 гадоў.

Для ўдзелу ў конкурсе вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій Гомельскай вобласці рыхтуюць малюнкі па матывах:

мастацкіх твораў народных пісьменнікаў Беларусі – ураджэнцаў Гомельскай вобласці І.Мележа, І.Шамякіна, а таксама Б.Сачанкі, сучасных празаікаў Гомельскай вобласці-членаў ГГА ГА “СПБ” (спіс згодна дадатку №1) на тэму “Вобраз жанчыны, маці ў сучаснай мастацкай літаратуры”.  (Удакладняем: на малюнках павінны быць адлюстраваны моманты з гераінямі мастацкіх твораў).

На выкананай рабоце  (непасрэдна ўнізе на малюнку) павінна быць пазначана імя, клас, школа, у якой вучыцца аўтар малюнка і імя пісьменніка, назва твора, па матывах якога зроблены малюнак.

Установы адукацыі ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці накіроўваюць арыгіналы малюнкаў вучняў агульнаадукацыйных школ і гімназій  у раённыя, гарадскія аддзелы адукацыі.

Аддзелы адукацыі гаррайвыканкамаў з 5 да 15 красавіка 2026 года перасылаюць (перадаюць) малюнкі на паштовы адрас: 246028, г. Гомель, вул. Савецкая, 126, офіс 400, Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Гаўрыловічу Уладзіміру Мікалаевічу.

(Увага! Можна пакідаць з 5 па 15 красавіка 2026 года малюнкі, заяўкі  ў скрынцы непасрэдна пры ўваходзе ў офіс аддзялення СПБ).

Падвядзенне вынікаў конкурсу малюнкаў адбудзецца да 20 мая 2026 года. Творчае журы, у якое ўваходзяць мастакі, пісьменнікі, грамадскія і культурныя дзеячы Гомельшчыны, вызначыць малюнкі лепшых юных мастакоў вобласці, якія найлепш змаглі выказаць праз малюнак творчую задуму пісьменніка.

Лепшыя работы будуць выстаўлены на спецыяльнай выставе “Родныя вобразы. Малюнак+кніга” на фестывалі кнігі “ЧытайГомель” у маі 2026 года. Работы, дасланыя на конкурс, не вяртаюцца.

Увага! Лаўрэаты конкурсу будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі (дыпломы перадаюцца праз Галоўнае ўпраўленне адукацыі!). Дыпломы лаўрэатам уручаюцца кіраўніцтвам школ 1 верасня на школьных лінейках.

Спіс лаўрэатаў конкурсу будзе размешчаны на сайце абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Уладальнік Гран-пры конкурсу будзе запрошаны для  ўзнагароджвання спецыяльным дыпломам і каштоўным падарункам на ўрачыстым адкрыцці ХХI Міжнароднага фестывалю-свяце  “Славянскія літаратурныя дажынкі” і VIII абласнога фестывалю літаратуры, культуры і мастацтва, народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага” у верасні 2026 года.

                                                                        Дадатак №1

АНАННЕЎ Алег Валянцінавіч, паэт, празаік

АЛЕЙНІК Аляксандр Людзвігавіч, празаік

АТРОШЧАНКА Ганна Мікалаеўна, празаік, паэт

АТРУШКЕВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, празаік, паэт

АСТАПЕНКА Вольга Анатольеўна, паэтэса

БЕРАСНЕВА (КОРБУТ) Яніна Алегаўна, празаік

БЕЛІК Аляксандр Мікалаевіч, паэт, празаік

ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч, празаік, публіцыст, драматург

ДЭЙЧ (ДЖАД) Аляксандр Львовіч, празаік

ДУДАРГА Ева Антонаўна, празаік

ДЗЯМЧЫХІН Мікалай Яфімавіч, празаік

КАВАЛЁЎ (СЛІВА) Міхаіл  Мітрафанавіч, празаік

КАДЗЕТАВА-АРЭСТАВА Валянціна Мікалаеўна, празаік

КАЛАШНІКАЎ Яўген Міхайлавіч, паэт, празаік

КАНОПЛІЧ Наталля Мікалаеўна, публіцыст

КРУЧЭНКА Тамара Віктараўна, паэт, празаік, публіцыст

КУПРЫЯНЧУК Віктар Іванавіч, празаік

МІРОНЕНКА Уладзімір Уладзіміравіч, празаік, публіцыст

МАТВЕЕНКА Андрэй Вячаслававіч, празаік, краязнаўца

ПЛЕСКАЧЭЎСКІ Юрый Міхайлавіч, публіцыст

ЧАРНЕНКА (БАНДАРЭВІЧ) Лілія Міхайлаўна, празаік

ШЭМЕТКОВА Наталля Генадзьеўна, празаік, паэтэса

ШАСТАКОВА Наталля Сямёнаўна, празаік, публіцыст

ШАСТАКОЎ Максім Яўгеньевіч, празаік, публіцыст

ШЭЛЕГ Ігар Вітальевіч, празаік.

2. ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні VI абласнога літаратурнага конкурсу
     “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”.

Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб’яўляе VI абласны літаратурны конкурс “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”,  у якім запрашае прыняць удзел школьнікаў, навучэнцаў, Гомельскай вобласці, тых, хто жадае мастацкім словам выказаць свае стаўленне да незабыўнага подзвігу, здзейсненага савецкім народам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

2. Арганізатар конкурсу

Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  (пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага Фонда Міра.

3. Мэты конкурсу

— папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей; прыцягненне ўвагі да тэмы патрыятызму; выяўленне і падтрымка талентаў.

4. Намінацыі

Конкурс праводзіцца ў намінацыі “Лепшы верш”, прысвечаны 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Умовы, тэрміны і парадак правядзення:

У конкурсе могуць прымаць удзел юныя аўтары (школьнікі, навучэнцы Гомельскай вобласці), якія спрабуюць пісаць мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, з 10 да 17 гадоў.

Паэтычныя творы прымаюцца на конкурс з 01 лютага 2026 года па 01 мая 2026 года, на электронны адрас:  konkursgomelspb2018@yandex.by.

Кожны аўтар самастойна накіроўвае сваю працу на конкурс, гэта павінен быць адзін вордаўскі дакумент, без табліц. На конкурс дасылаецца адзін верш (памерам не больш 40 радкоў), які раней нідзе не быў надрукаваны. Перад тэкстам верша павінны быць указаны наступныя звесткі:  прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;  дата нараджэння;  месца працы або вучобы;  адрас для перапіскі; нумар кантактнага тэлефону;  е-mail.

Творы, дасланыя пасля 1 мая 2026 года, не разглядаюцца. 

Па выніках конкурсу журы (у склад яго ўваходзяць вядомыя беларускія пісьменнікі, краязнаўцы, навукоўцы) вызначыць пераможцаў 1-га, 2-га, 3-га месцаў. 

6. Падвядзенне вынікаў.

Спісы пераможцаў будуць размешчаны на сайце Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” pismennik.by.

Творы пераможцаў, па рашэнню журы, могуць быць рэкамендаваны да публікацыі ў друкаваных СМІ вобласці.

Вынікі конкурсу паведамляюцца не пазней  15 чэрвеня 2026 года. 

Урачыстасць па ўзнагароджанні пераможцаў дыпломамі  адбудзецца ва ўрачыстай атмасферы ў верасні 2026 года, на адкрыцці VІІI абласнога фестывалю літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

3. ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні IX абласнога літаратурнага конкурсу “Табе пяю, малая Радзіма!”, прысвечанага 105-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, Івана Мележа, 90-годдзю са дня нараджэння Барыса Сачанкі.

У конкурсе прымаюць удзел толькі школьнікі, навучэнцы Хойніцкага  і Добрушскага раёнаў Гомельскай вобласці.  

2. Арганізатар конкурсу

Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы Гомельскай абласной універсальнай, Хойніцкай і Добрушскай раённых бібліятэк, раённых газет

3. Мэты конкурсу

— папулярызацыя  творчасці класікаў беларускай літаратуры, культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей; прыцягненне ўвагі да тэмы патрыятызму; выяўленне і падтрымка талентаў.

4. Намінацыі

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: “Лепшы верш” (памерам да 30 радкоў) і “Лепшае эсэ” (памерам да 2 тысяч знакаў з прабеламі)  на агульную тэму “Ганаруся талентам роднай зямлі”.

Умовы, тэрміны і парадак правядзення:

У конкурсе могуць прымаць удзел юныя аўтары з 10 да 17 гадоў. Эсэ прадстаўляецца на конкурс толькі на беларускай мове.

Творы прымаюцца на конкурс з 01 лютага 2026 года па 01 мая 2026 года, на электронны адрас:  konkursgomelspb2018@yandex.by .

Кожны аўтар самастойна накіроўвае сваю працу на конкурс, гэта павінен быць адзін вордаўскі дакумент, без табліц. Перад тэкстам павінны быць указаны наступныя звесткі:  прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;  дата нараджэння;  месца працы або вучобы;  адрас для перапіскі; нумар кантактнага тэлефону;  е-mail.

Творы, дасланыя пасля 1 мая 2026 года, не разглядаюцца. 

Па выніках конкурсу журы (у склад яго ўваходзяць вядомыя беларускія пісьменнікі, краязнаўцы, навукоўцы) вызначыць пераможцаў 1-га, 2-га, 3-га месцаў асобна для Хойніцкага і Добрушскага раёнаў. Па рашэнню журы і Савета Гомельскага абласнога аддзялення СПБ можа быць вызначаны адзін уладальнік Гран-пры конкурсу.

6. Падвядзенне вынікаў.

Спісы пераможцаў будуць размешчаны на сайце Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” pismennik.by.

Творы пераможцаў, па рашэнню журы, могуць быць рэкамендаваны да публікацыі ў друкаваных СМІ вобласці.

Вынікі конкурсу паведамляюцца не пазней 15 чэрвеня 2026 года. 

Уладальнікі 2 і 3 месцаў атрымліваюць спецыяльныя дыпломы ў электронным фармаце.

Уладальнікі 1 месцаў атрымліваюць спецыяльныя дыпломы ва ўрачыстай атмасферы ў верасні 2026 года, на адкрыцці VІІI абласнога фестывалю літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

4. ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні XX абласнога  анлайн-конкурсу чытальнікаў
«Захаваем свет разам!”,
прысвечанага Году беларускай жанчыны, 105-годдзю Івана Шамякіна, Івана Мележа, 90-годдзю Барыса Сачанкі, Году творчай патрыятычнай моладзі на Гомельшчыне

Тэма конкурсу: “Вобраз жанчыны ў мастацкай прозе”

XX абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам!” арганізоўвае  і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага Фонда Міра.

Творчае спаборніцтва арганізуецца з 01 лютага па 30 мая 2026 года.

Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца папулярызацыя твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.

Для чытання ўдзельнікі конкурсу самастойна выбіраюць:

— мастацкія празаічныя творы Івана Шамякіна, Івана Мележа, 90-годдзю Барыса Сачанкі і сучасных беларускіх літаратараў, якія з’яўляюцца членамі Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (згодна дадатку №1).

Творы могуць выконвацца на беларускай мове.

Чытанне твораў прозы – да 5 хвілін.

У конкурсе прымаюць удзел вучні агульнаадукацыйных школ і гімназій Гомельскай вобласці ва ўзросце з  12 да 17 гадоў.

Конкурс праходзіць у тры этапы: школьны, раённы і абласны.

Школьны этап арганізуецца ўстановамі адукацыі раёнаў з 1 лютага па 14 сакавіка 2026 года.  Пераможца школьнага этапа прымае ўдзел у раённым  этапе.  Раённы этап арганізуецца раённымі аддзеламі адукацыі з 15 сакавіка па 1 красавіка 2026 года ( у горадзе Гомелі – 4 раёны, адпаведна 4 раённыя этапы і 4 пераможцы прадстаўляюцца на абласны этап. Навучальныя ўстановы, якія не раённага ці гарадскога, а, напрыклад, абласнога падпарадкавання, удзельнічаюць тэрытарыяльна, г.зн. па месцы размяшчэння навучальнай установы ў адпаведным раёне!) У гэты перыяд аддзеламі адукацыі райвыканкамаў вызначаюцца пераможцы раённага этапу абласнога конкурсу чытальнікаў. Пераможцы школьнага этапу ўзнагароджвацца дыпломамі устаноў адукацыі, раённага этапу  дыпломамі аддзела адукацыі.

Для ўдзелу ў абласным этапе накіроўваецца ТОЛЬКІ АДЗІН УЛАДАЛЬНІК першага месца раённага этапу конкурсу.

Раённымі аддзеламі адукацыі (не школ, гімназій ці пазакласных устаноў) на электронны адрас konkursgomelspb2018@yandex.by да 5 красавіка 2026 года дасылаецца заяўка за подпісам начальніка аддзела адукацыі гаррайвыканкама (на імя старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча), копія пратакола аб правядзенні раённага этапу і ссылка на відэазапіс – чытанне твора пераможцам раённага этапу (уладальнікам першага месца). У заяўцы змяшчаецца падрабязная інфармацыя аб удзельніку абласнога этапа з датай нараджэння, клас, школа, імя аўтара і назва твора, які выконвае ўдзельнік, а таксама звесткі аб педагогу, які  падрыхтаваў  вучня, указваецца яго кантактны тэлефон.

Заяўкі, якія прыйшлі пазней 5 красавіка, не разглядаюцца. 

Пры адсутнасці копіі пратакола аб правядзенні раённага этапа – заяўка не разглядаецца.

Экспертная камісія ў складзе пісьменнікаў, грамадскіх і культурных дзеячаў рэгіёна да 25 мая 2026 года вызначае лепшых чытальнікаў, якія найлепш змаглі выказаць мастацкую задуму аўтара і праявілі добрае валоданне беларускай ці рускай мовамі. 

Эксперты адбіраюць 10 лепшых чытальнікаў, яны прызнаюцца фіналістамі (пераможцамі)  абласнога конкурсу чытальнікаў. З ліку фіналістаў будзе вызначаны ўладальнік Гран-пры конкурсу, пераможцы, якія занялі 1,2,3 месцы.

Інфармацыя аб вызначэнні фіналістаў выніковага абласнога этапа конкурсу чытальнікаў будзе даслана ва ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама для паведамлення яго вынікаў канкурсантам, інфармацыя таксама будзе змешчана на сайце pismennik.by.

Імя ўладальніка Гран-пры  будзе аб’яўлена на адкрыцці VІІІ абласнога фестывалю літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага” ў верасні 2026 года.

Уладальнік Гран-пры ўзнагароджваецца спецыяльным дыпломам і ў якасці падарунка атрымлівае кнігі сучасных пісьменнікаў Гомельскага абласнога аддзялення СПБ з аўтографамі літаратараў.

Педагог, які падрыхтаваў ўладальніка Гран-пры конкурсу, таксама ўзнагароджваецца арганізатарам конкурсу.

Аддзеламі адукацыі могуць быць заахвочаны педагогі, якія падрыхтавалі 10 лепшых фіналістаў (пераможцаў) конкурсу.

Фіналісты могуць быць запрошаны для ўдзелу ў фестывалі “ЧытайГомель” у маі 2026 года.

Уладальнікі  1,2,3 месца ўзнагароджваюцца памятнымі дыпломамі, якія дасылаюцца ва ўстановы адукацыі ў электроннай форме.

Фіналісты адзначаюцца падзячнымі лістамі арганізатара конкурсу ў электроннай форме.

                                                                                                Дадатак №1

          Канкурсанты выбіраюць для чытання творы:

           Івана ШАМЯКІНА, Івана МЕЛЕЖА, Барыса САЧАНКІ.

          Пісьменнікі- члены Гомельскага абласнога аддзялення СПБ, якія пішуць прозу:

АНАННЕЎ Алег Валянцінавіч, паэт, празаік

АЛЕЙНІК Аляксандр Людзвігавіч, празаік

АТРОШЧАНКА Ганна Мікалаеўна, празаік, паэт

АТРУШКЕВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, празаік, паэт

АСТАПЕНКА Вольга Анатольеўна, паэтэса

БЕРАСНЕВА (КОРБУТ) Яніна Алегаўна, празаік

БЕЛІК Аляксандр Мікалаевіч, паэт, празаік

ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч, празаік, публіцыст, драматург

ДЭЙЧ (ДЖАД) Аляксандр Львовіч, празаік

ДУДАРГА Ева Антонаўна, празаік

ДЗЯМЧЫХІН Мікалай Яфімавіч, празаік

КАВАЛЁЎ (СЛІВА) Міхаіл  Мітрафанавіч, празаік

КАДЗЕТАВА-АРЭСТАВА Валянціна Мікалаеўна, празаік

КАЛАШНІКАЎ Яўген Міхайлавіч, паэт, празаік

КАНОПЛІЧ Наталля Мікалаеўна, публіцыст

КРУЧЭНКА Тамара Віктараўна, паэт, празаік, публіцыст

КУПРЫЯНЧУК Віктар Іванавіч, празаік

МІРОНЕНКА Уладзімір Уладзіміравіч, празаік, публіцыст

МАТВЕЕНКА Андрэй Вячаслававіч, празаік, краязнаўца

ПЛЕСКАЧЭЎСКІ Юрый Міхайлавіч, публіцыст

ЧАРНЕНКА (БАНДАРЭВІЧ) Лілія Міхайлаўна, празаік

ШЭМЕТКОВА Наталля Генадзьеўна, празаік, паэтэса

ШАСТАКОВА Наталля Сямёнаўна, празаік, публіцыст

ШАСТАКОЎ Максім Яўгеньевіч, празаік, публіцыст

ШЭЛЕГ Ігар Вітальевіч, празаік.

Падрабязна пра конкурсы можна даведацца ў старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча: gavrilovitch.vladimir@yandex.by

ЗАЦВЕРДЖАНА рашэннем Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА «СПБ» 05 студзеня 2026 года, пратакол №5.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Яндекс.Метрика