Рагачоўскі празаік, сатырык і гумарыст Міхась Сліва прэзентаваў на міжнародным фестывалі-свяце “Славянскія літаратурныя дажынкі-2014” ажно тры свае кнігі.
У “Народнай асвеце” для малодшага школьнага ўзросту пабачыла свет кніга “Як кнігі дзяўчынку выхавалі”. Кнігу складаюць апавяданні і казкі, у якіх аўтар раскрывае цікавы і таямнічы дзіцячы свет. Тут гавораць кнігі, якія скардзяцца на таго, хто нядбайна да іх адносіцца; веласіпед сам рухаецца куды патрэбна; кот сябруе з мышкай. Усе творы пісьменніка нясуць вясёлы настрой, радасць жыцця, выхоўваюць міласэрнасць, веру ў добрае і светлае.
А як там складваецца “Жыццё на Парнасе” можна даведацца з новага яго зборніка гумару, у які ўключаны арыгінальныя гумарэскі і мініяцюры, прысвечаныя жыццю і дзейнасці літаратараў. У асобным раздзеле аўтар кнігі з гумарам паказвае і некаторыя моманты з жыцця журналістаў.
А калі чытачу ўсё надакучыла чытайце зборнік сатыры і гумару “…І мора пакалена” ад Міхася Слівы. Абавязкова ўзнімецца настрой. Сродкамі гумару і сатыры ён высмейвае наступствы п’янства – вялікага сацыяльнага зла.

Яндекс.Метрика