У межах Месячніка патрыятычнай літаратуры на Гомельшчыне паэтэсы, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Кручэнка і Лідзія Долбікава правялі літаратурныя сустрэчы з ваеннаслужачымі-пагранічнікамі на заставах у Лоеўскім раёне.
Аўтаркі прадставілі новыя кнігі, чыталі вершы, прысвечаныя абаронцам роднай зямлі, а таксама дружбе, шчырасці і дабрыні чалавечых узаемаадносін.
Тамара Віктараўна і Лідзія Дзмітрыеўна расказалі аб удзеле пісьменнікаў і маладых літаратараў Гомельшчыны ў сёлетнім годзе — 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне — ў творчым праекце з расіянамі “Берагі дружбы”.
У Лоеўскай пагранічнай групе госцям правялі экскурсію, азнаёмілі з бібліятэкай, бытавымі ўмовамі ваеннаслужачых.
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”