Цёпла і сардэчна прымалі жыхары і госці старажытнага горада Ліда кожнае выступленне пісьменнікаў Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Літаратары пачулі шмат цёплых слоў ад чытачоў, працуючы на пляцоўцы Гомельскай вобласці.

Шмат уражанняў пакінула наведванне раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы – там пісьменнікі на чале са сваім кіраўніком, заслужаным дзеячам культуры Беларусі, дэпутатам Парламента Уладзімірам Гаўрыловічам не толькі хораша выступілі, падаравалі ад імя Савета аддзялення новыя кнігі, але і пагутарылі за “круглым сталом” аб стане сучаснага творчага працэсу.

Радасць для пісьменніцкай арганізацыі Гомельшчыны і чытачоў: Мікола Ждановіч, член СПБ, супрацоўнік універсітэта Скарыны Аляксандр Бярозка і пісьменнік- зямляк Мікола Чарняўскі на вяршыні літаратурнага алімпа – ім уручана Нацыянальная літпрэмія.

Гомельшчына, ганарыся сваімі творцамі!

Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»
Яндекс.Метрика