Напярэдадні 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў бібліятэцы імя І. П.Мележа прайшла сустрэча дзевяцікласнікаў гомельскай гімназіі №14 з ветэранам-журналістам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай Дзяржавы Тамарай Кручэнка, аўтаркай нарысаў і вершаў пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Сустрэчу ўступным словам адкрыла бібліятэкар Антаніна Ягораўна Брундукова, па-зямляцку шчыра прадставіла госцю. Тамара Віктараўна нагадала пра лёсы і свае сустрэчы з ганаровымі грамадзянамі Гомеля і вобласці Героем Савецкага Саюза Рыгорам Кірылавічам Дзенісенка, поўным кавалерам ордэна Славы Віктарам Дзмітрыевічам Вятошкіным, медсястрой франтавых шпіталяў Аэлітай Іванаўнай Самсонавай і іншымі героямі зборнікаў публіцыстыкі “Лёсаў зорныя імгненні”, “Майскі сад”. Госця паказала гімназістам фота герояў сваіх твораў, адзначыла важнасць захавання непаказной, шчырай памяці пра пакаленне Пераможцаў, якія падарылі нам, беларусам, 80 гадоў мірнага жыцця.

Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»

Яндекс.Метрика