На конкурс даслана больш 650 малюнкаў школьнікаў вобласці. Вызначэнне лепшых малюнкаў адбылося на 21 абласным творчым семінары адкрытым галасаваннем яго ўдзельнікаў, якія выбралі 15 лепшых малюнкаў. На падставе думак экспертаў  Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” прыняў рашэнне лічыць пераможцамі  наступных вучняў устаноў адукацыі Гомельскай вобласці.

Гран-пры конкурсу:

Смольская Дар’я, вучаніца 8 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Гомеля” (І.Шамякін, “Трывожнае шчасце”).

1 месца:

 Віхлянцава Паліна, вучаніца 9 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №45 г. Гомеля” (Г.Атрошчанка, “У кожнага свой лёс”).  

2 месца:

 Вяраксіч Анастасія, вучніца 9 класа ДУА “Мышанская сярэдняя школа”, Петрыкаўскі раён. (І.Навуменка, “Сямнаццатай вясной”).

Шорап Дзіяна, вучаніца 10 класа ДУА “Гімназія імя Я.Купалы” г. Мазыра. (Г.Атрошчанка, “Родны парог – Чырвоны Рог”).

Яўтропава Віалетта, вуаніца  ДУА “СШ №17 г. Гомеля імя Франсіска дэ Міранды”. (І.Шамякін. “Непаўторная вясна”).

Ісламава Лізавета, вучаніца 7 класа ДУА “Мышанская сярэдняя школа”, Петрыкаўскі раён. (І.Шамякін. “Глыбокая плынь”).

Ціткова Паліна, вучаніца  7 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №61 г. Гомеля. (І.Навуменка. “Настаўнік чарчэння”.

Лукашэвіч Вікторыя, вучаніца 8 “В” класа ДУА “Гімназія №58 г. Гомеля імя Ф.П.Гааза”.

3 месца:

Лаўрова Лізавета, вучаніца 7 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №61 г. Гомеля”. (І.Навуменка, “Сямнаццатая вясна”).

Жураўлёў Багдан, вучань 10 “Б” класа ДУА “СШ № 45 г. Гомеля”. (Г.Атрошчанка. “Плачет”).

Бязручка Ксенія, вучаніца 6 “Б” класа ДУА “Гімназія г.Хойнікі”. (І.Мележ. “У завіруху”).

Цімошка Прохар, вучань 8 класа, ДУА “СШ №2 г. Хойнікі”. (І.Афанасьеў, “Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай літаратуры”).

Жураўлёва Мілана, вучаніца 6 “В” класа ДУА “СШ №45 г. Гомеля”. (Л.Яськова. “Молча ива голову склонила…»).

Кунчукіна Ангеліна, 11 клас ДУА “СШ №45 г. Гомеля”. (В.Квяткоўская, “Малая Родина»).

Савет абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вырашыў:

узнагароды пераможцам конкурсу (Гран-пры, 1 месца) ўручыць на  святочных цырымоніях адкрыцця XX Міжнароднага літаратурнага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” і VII рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”.

Узнагароды пераможцам конкурсу (2-3 месца) пераслаць для ўрачыстага ўручэння вучням на ўрачыстых мерапрыемствах у аддзелы адукацыі раёнаў.

Старшыня Аргкамітэта конкурсу У.М.Гаўрыловіч

Яндекс.Метрика