У чарговы раз  парадаваў чытачоў  пісьменнік Міхась Сліва. У выдавецтве “Барк” (Гомель, 2025)  выйшла яго новая кніга пад назвай “Аб чым спявае галубка”.

Першую частку кнігі складаюць упершыню пераствораныя на беларускай мове  Міхасём Слівай апавяданні выдатных пісьменнікаў замежных краін (Кітая, Сірыі, Францыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Румыніі і некаторых іншых). Творы аб’яднаны ідэямі гуманізму, павагі да чалавека, да ўсяго жывога на зямлі. Няпростыя сюжэты і змест уключаных у кнігу апавяданняў будуць цікавымі для шырокага кола чытачоў.

У другой частцы кнігі змешчаны гумарыстычныя творы Міхася Слівы. У іх аўтар ідзе ад самога жыцця, зыходзіць часцей за ўсё з народнага жарту, якому характэрна лаканічнасць, нязмушанасць, шчыры досціп. Мініяцюры, якія ўвайшлі ў кнігу, вызначаюцца арыгінальнасцю, сюжэты многіх з іх нагадваюць сабой імгненні, схопленыя пільным вокам гумарыста.

Таццяна МАКАРАНКА.

Яндекс.Метрика