У гомельскай бібліятэцы-філіяле №8, што ў Савецкім раёне, напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі прайшла сустрэча чацвертакласнікаў СШ №43 з паэтэсай, ветэранам-журналістам Тамарай Віктараўнай Кручэнка.
Відэапрэзентацыя у бібліятэцы прадставіла біяграфію аўтаркі. Вядучая сустрэчы – ветэран бібліятэчнай справы Ала Сяргееўна Марозава азнаёміла з кнігамі публіцыстыкі і паэзіі госці, прадэкламавала шэраг вершаў, прысвечаных удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.
Дзеці з цікавасцю слухалі аповяд самой пісьменніцы пра яе сустрэчы з Героем Савецкага Саюза Рыгорам Кірылавічам Дзенісенкам і поўным кавалерам ордэнаў Славы Віктарам Дзмітрыевічам Вятошкіным.
— Абодва ганаровыя грамадзяне Гомеля і нашай вобласці шчыра сябравалі, абодва нарадзіліся 10 мая. Сёлета мы адзначаем 100-годдзе з дня нараджэння Віктара Дзмітрыевіча Вятошкіна, заслужанага работніка прамысловасці БССР, ветэрана фабрыкі “Палесдрук”, душэўнага, шчырага чалавека, які важнейшай узнагародай лічыў жыццё. Віктар Дзмітрыевіч пакінуў нам запавет любіць Радзіму, шанаваць здабыты імі, Пераможцамі, мір, — зазначыла паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай Дзяржавы.
Напрыканцы сустрэчы рабяты напісалі свае трохкутнікі-пісьмы ў адрас ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Прэс-служба ГАА ГА “СПБ”