12 снежня споўнілася б 89 гадоў Чынгізу Айтматаву, аўтару твораў, вядомых з юнацтва кожнаму: “Джаміля”, “Бывай, Гюльсары!”, “Белы параход”, “Першы настаўнік”, “Буранны паўстанак”, “Плаха”, “Таўро Касандры”…
Часопіс “Маладосць” запрашае сваіх чытачоў і аўтараў прыняць удзел у конкурсе эсе на тэму: “Мой Чынгіз Айтматаў”. Лепшыя разважанні, уражанні і рэфлексіі будуць надрукаваны праз год, у нумары, прысвечаным 90-годдзю Чынгіза Айтматава.
Эсэ будуць прымацца на адрасы рэдактараў часопіса з пазнакай: “Мой Чынгіз Айтматаў” да 1 верасня.
Ёсць час перачытаць, успомніць, пераасэнсаваць, адкрыць для сябе нанова творчасць вялікага майстра і сябе ў гэтай творчасці. Рэдакцыя спадзяецца, што на запрашэнне адгукнуцца самыя таленавітыя, яркія аўтары з тонкім пяром — як шматабяцальная моладзь, так і прызнаныя творцы.
Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»

Яндекс.Метрика