Возисова
Нарадзілася ў в. Лебядзёўка (да 1934 в. Зэфельд) Добрушскага раёна Гомельскай вобласці 18 красавіка 1949 года. Атрымала спецыяльнасці біёлага-хіміка і псіхолага ў дзяржуніверсітэтах г. Іжэўска і імя Ф. Скарыны г. Гомеля. Доўгі час жыла ў Удмурціі. Працавала адказным сакратаром газеты «Прикамская правда». Акрамя адзначанага псеўданіма ЛідзіАна, друкавалася пад імёнамі Вера Бархатава, Л. Плешкунова, Л. Кралевіч. Пасля вяртання на радзіму працавала ў Гомельскай райарганізацыі «Кніга». Народная лекарка. Маці 3-х дзяцей. Старэйшы сын Сяргей (скульптар) і дачка Кацярына жывуць у Мінску.
Паэт, празаік. Піша на рускай і беларускай мовах.
Лаўрэат Першага літаратурнага конкурсу імя Кірылы Тураўскага (2007). Адзначана архіерэйскай граматай Турава-Мазырскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Публікацыі:
ЛидиАна (Возисова, Л.) Эхо небес: стихи / ЛидиАна. (2008).
ЛідзіАна (Возісава, Л.) Выток пачуццяў: вершы / ЛідзіАна. ( 2007).
Лідзіана (Возісава, Л.) Выток: лірыка, вершы для дзяцей / Лідзіана. ( 2005).
ЛидиАна ( Возисова, Л.) Следы: притчи в стихах. Кн.3 / ЛидиАна. ( 2005).
Лідзіана (Возісава, Л.) Прызнанне: вершы. Кн.1 / Лідзіана. (2003).
ЛидиАна. Касание Перста: стихи / Лидиана; [худож. С. Возорели (С. М. Возисов]. (2003).
ЛидиАна. Касание Перста: стихи. Кн. 2 / ЛидиАна. (2003).
Удзельнік калектыўных зборнікаў:
Коимдодов, К. Диалог ценностей: Таджикистан – Беларусь (2011). Среди авторов ЛидиАна.
ЛідзіАна. Хованкі: вершы для дзяцей / ЛідзіАна ( 2010).
Атрощенко, А. Н. Лавровишня; стихи / Анна Атрощенко; пер. с бел. Н. Шкляровой, ЛидиАны и др. –(2009).
Зубрицкий Э.И. Опаленная птица: стихи и поэма / Эдуард Зубрицкий; пер. с бел. Н. Шкляровой, ЛидиАны и др. ( 2008).
ЛідзіАна. Нібы выдых…: [водгук гомел. пісьменніцы на аповесць-паэму В.Шніпа «Першы папяровы снег»] / ЛідзіАна // ЛіМ. — 2007. — 2 сак. — С. 6.
Удзельнік калектыўных зборнікаў («Святло шчымлівай памяці», «Літаратурная Гомельшчына» і інш.).
У СПБ з 2006 года.
Зараз жыве ў Мінску.

Яндекс.Метрика