Экспертнай камісіяй Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вызначаны фіналісты абласнога тура ХVII абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”, прысвечанага Году міру і стварэння, Году сучаснай беларускай літаратуры на Гомельшчыне, 85-годдзю Гомельскай вобласці, 85-годдзю лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР А.С.Грачанікава.
Ніжэйадзначаныя вучні – фіналісты абласнога тура ХVII абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!” – і іх педагогі запрашаюцца для ўдзелу ў фестывалі “#ЧЫТАЙГОМЕЛЬ” 28 мая, у 10.00 (актавая зала Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна). З 10.30 да 11.15 адбудзецца выніковае праслухоўванне фіналістаў абласнога тура ХVII абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”. З ліку фіналістаў будуць вызначаны пераможцы і ўладальнік Гран-пры конкурсу 2023 года. Узнагароджванне фіналістаў і пераможцаў ХVII абласнога конкурсу чытальнікаў адбудзецца на галоўнай фестывальнай сцэне. Уладальнік Гран-пры выступіць на галоўнай фестывальнай сцэне (ганак абласной бібліятэкі) з 12.30 да 14.00 у праграме “Свята Добрых Слоў”. Фіналісты конкурсу і педагогі таксама прымуць удзел у адкрыцці выставы па выніках V абласнога конкурсу малюнкаў “Родныя вобразы. Вясёлка над Тураўскай зямлёй” (11.20–11.40, трэці паверх абласной бібліятэкі). Фіналісты і іх педагогі змогуць наведаць фестывальныя пляцоўкі свята.
Намінацыя “Паэзія” (фіналісты абласнога тура):
- Колас Аляксандра Уладзіміраўна, 9 клас ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Калінкавічы”. Педагог – Макарэвіч Таццяна Пятроўна. Соф’я Шах, “Няма цярпення дзень пражыць…”
- Ляшкова Ксенія Пятроўна, 11 клас ДУА “Акцябрская раённая гiмназiя”. Педагог – Крэч Таццяна Сяргееўна. Анатоль Грачанікаў, “Не папракай”.
- Ігнатовіч Лізавета Ігараўна, 8 клас ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Мазыра». Педагог – Барысевіч Валянціна Уладзіміраўна. Анатоль Грачанікаў, «Дрымотна цiснуцца кусты”.
- Трацэўская Ангеліна Сяргееўна, 9 клас ДУА “Шчадрынская сярэдняя школа Жлобінскага раёна”. Педагог – Касцюкова Лідзія Паўлаўна. А.С. Грачанікаў, “Экскурсія”.
- Ніканаў Арцём Аляксандравіч, 9 “Б” клас ДУА “Капаткевіцкая сярэдняя школа”, Петрыкаўскі раён. Педагог – Суботка Таццяна Анатольеўна. Анатоль Грачанікаў, “Крывавая балада”.
Намінацыя “Проза” (фіналісты абласнога тура):
1. Адзінец Вікторыя Аляксандраўна, вучаніца 8 класа ДУА “Акцябрская раённая гiмназiя”. Педагог – Чарнікевіч Наталля Іванаўна. Васіль Ткачоў “Прамахнуўся”.
2. Саскевіч Ангеліна, 7 клас ДУА “Азяранская сярэдняя школа”, Жыткавіцкі раён. Педагог – Хвасцянок Алена Мікалаеўна. Уладзімір Гаўрыловіч, драма “Маленькая каралева Еўдакія Тураўская” (маналог Гертруды).
3. Турчын Ксенія Аляксееўна, 11 клас ДУА “Зашырская сярэдняя школа Ельскага раёна”. Педагог – Астапенка Таццяна Васільеўна. Аляксандр Джад, “Нам жизнь дана”.
4. Альхімёнак Валерыя Вітальеўна, 9 клас ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Калінкавічы. Педагог – Равінская Людміла Пятровна. Міхась Сліва (Кавалёў), “Прыгожыя караблі”.
5. Блошкін Віталь Пятровіч, 8 класс ДУА «Крупецкая сярэдняя школа», Добрушскі раён. Педагог – Кароткая Кацярына Аляксандраўна. Ганна Атрошчанка, «Афрыка на галаве».
Па выніках конкурсу аргкамітэт рэкамендуе аддзелам адукацыі і кіраўніцтву ўстаноў адукацыі заахвоціць настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў раённага этапа і фіналістаў абласнога этапа конкурсу чытальнікаў, уладальніка Гран-пры і лаўрэатаў конкурсу.
Праезд да месца правядзення фестывалю ў Гомель суправаджаючых педагогаў і вучняў-фіналістаў конкурсу, іх харчаванне – за кошт раённых аддзелаў адукацыі ці ўстаноў адукацыі.
Арганізацыйны камітэт.
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
