
“СВЕЧКА”. Зборнік вершаў. Мікалай Ждановіч. Мазыр, КПУП “Калор”, 2024.
Мікалай Мікалаевіч Ждановіч – паэт, перакладчык, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Новы паэтычны зборнік паэта, перакладчыка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Міколы Ждановіча «Свечка» ўключаны лепшыя паэтычныя творы пра гісторыю і сучаснасць роднага краю. Яны закранаюць тэмы мінулай вайны, любові да радзімы – сінявокай
Беларусі, бацькоў, куточка зямлі, дзе нарадзіўся і вырас. Значнае месца ў кнізе займаюць лірычныя вершы аб каханні, спробы паэтычнага асэнсавання розных перапетый чалавечых узаемаадносін.

“СКАЗКА ПРО ЧЕРНУЮ КОШКУ І СІНЮЮ ЖАБУ”.Лилия Величко. Мозырь, КПУП “Колор”, 2024.
ВЯЛІЧКА ЛІЛІЯ ІОСІФАЎНА – паэтэса, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Як дзіцячы аўтар Лілія Вялічка выступіла ўпершыню. І — вельмі паспяхова: стварыла казачную гісторыю для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. “Казка пра чорную котку і сінюю жабу” — гэта чароўная гісторыя пра сапраўдную дружбу паміж кошкай Сцёшай і жабай Кавалерыяй. У займальнай форме дзецям распавядаецца пра незвычайныя падарожжы і да Паўночнага полюса, і да сэрца Палесся. Дзеці змогуць прачытаць прыгожыя легенды, даведацца, навошта ў прыродзе патрэбныя балоты, чым карысная журавіны, як адбываюцца сонечныя зацьменні і якога колеру бывае нафта. Твор вучыць дружбе, а таксама прывівае любоў да роднага краю, вучыць думаць і любавацца прыгажосцю навакольнага свету.

«NEW Золушка». Драматургия. Алексей Бычков. КПУП «Колор», г. Мозырь, 2024.
БЫЧКОЎ Аляксей Міхайлавіч – драматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Артыст тэатра і кіно, рэжысёр, пастаноўшчык.
У зборнік мастацкіх твораў Аляксея Бычкова для сцэны (драматурга, акцёра тэатра і кіно, рэжысёра, члена Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі») увайшлі новыя п’есы і сцэнічныя версіі па мастацкіх творах беларускіх і расійскіх аўтараў. Чытач, здольны суперажываць і спачуваць, безумоўна, атрымае задавальненне ад новых твораў таленавітага аўтара.

«Не ссорься с небесами». Повести. Владимир Гаврилович. КПУП «Колор», 2024.
ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч — празаік, публіцыст, драматург, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.
Сваю новую кнігу “Не сварыся з нябёсамі», вядомы беларускі празаік, заслужаны дзеяч культуры краіны і лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Уладзімір Гаўрыловіч прысвячае 80-годдзю вызвалення роднай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аповесці пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Беларускім Палессі.
За 10 сакавіцкіх дзён 1944-га ў трох лагерах смерці пад Азарычамі загінулі ад сыпнога тыфу, холаду і голаду каля 20 тысяч вязняў – мірных беларусаў і рускіх грамадзян, у асноўным – маці з дзецьмі. Дзевяцігадовы палескі хлапчук Міхаська выжыў, але ў гэтым пекле згубіў самых дарагіх яму людзей – маму і маленькую сястрычку. І кожны год у той жа сакавіцкі час у яго баліць нага, прабітая ахоўнікам лагера штыком. Такі боль цяпер называюць псіхасаматычным, бо не мае пад сабой нейкіх іншых прычын. Толькі праз восем дзесяцігоддзяў Міхась Кудзелька адважыўся расказаць людзям перажыты некалі жах, настолькі балючай была памяць. Надышоў час расказаць пра мінулае, каб захаваць у нацыянальнай гісторыі, якія на самай справе «еўрапейскія каштоўнасці» прынёс славянам фашызм…
Актуальна ў творах гучыць тэма чалавечай годнасці, сутыкнення сапраўдных маральных каштоўнасцяў і нацысцкага падыходу да расавай дзяленню чалавецтва па нацыянальнасцях.

«ВДОХНОВЕННОЕ НЕЗАБВЕННОЕ». Софья Николаевна Шах — Мозырь : Колор. г. Мозырь, 2024.
ШАХ Сафія Мікалаеўна – паэтэса, публіцыст, перакладчык, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Вядомая беларуская паэтэса, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Соф’я Шах, у кнізе “Натхнённае. Незабыўнае”, узяўшы для падзагалоўкаў радкі са сваіх вершаў, паспрабавала адлюстраваць 40 гадоў жыццёвага і паэтычнага лёсу з Ізяславам Катляровым – літаратарам, журналістам, перакладчыкам і мастацтвазнаўцам, грамадскім дзеячам. Гэта адкрыцці аб маштабнасці самой яго асобы ў здзейсненых ім справах, у задумах аб увасабленні новых ідэй, а перш за ўсё аб высокадухоўнай паэзіі і прозе, у якіх ён – грамадзянін горача любімых Беларусі і Расіі, чыім прасторах адданы да апошняй напісанай ім літары, дзе неспатольна прагне жыць, адчуваючы і верачы, што ў яго душу «увесь свет бы мог… змясціцца», бо «ёсць невынішчальнае… адчуванне жыццёвасці духу», і таму ён «быць можа, вечнаму чаму-то… яшчэ неабходны».
Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».