
Нарадзілася 30 мая 1955 года ў райцэнтры Мядел на Міншчыне. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З 1978 года працуе ў сродках масавай інфармацыі: карэспандэнт шматтыражнай газеты «Новатор» на Гомельскім шклозаводзе, рэдактар газеты «Ударный труд» («Голос») Гомельскага радыёзавода. 19-й год — у рэдакцыі газеты “Гомельская праўда”, цяпер — аглядальнік аддзела сацыяльна-эканамічных праблем
Паэт, празаік, публіцыст. Піша на беларускай і рускай мовах. Узнагароджана граматамі Міністэрства інфармацыі, Саюзнай дзяржавы, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», неаднаразова станавілася пераможцай літаратурных конкурсаў. Лаўрэат літаратурных прэмій імя К. Тураўскага, Р. Скаварады (Украіна), А. Капусціна. Выдала паэтычны зборнік «Край бацькоўскі» (2007 год), у тым жа годзе сумесна з Ліліяй Бандарэвіч-Чарненка (г. Прылукі, Украіна) у Чарнігаве выдадзены зборнік «Ад берагоў Дзясны да Сожа». Аўтар шэрагу літаратуразнаўчых і крытычных матэрыялаў, прадмоў да кніг гомельскіх паэтаў. Друкавалася ў калектыўных зборніках “Магістраль”, «Святло шчымлівай памяці”, «Пралеска» (Гомель), «Слов’янське перехрестя», “Рукостискання” (Украіна), “На земле Бояна”, часопісах “Полымя”, “Алеся”, “Литературный Брянск”, перыядычных выданнях Беларусі, Украіны, Расіі.
У СПБ з 2005 года. Галоўны спецыяліст Гомельскага обласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Жыве ў Гомелі
