Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае да ўдзелу ў II Адкрытым літаратурным конкурсе гумарыстычнай і іранічнай паэзіі і прозы імя В.Ю.Ткачова.
Вясёлае літаратурнае спаборніцтва праводзіццца з 20 верасня па 1 снежня бягучага года, а яго вынікі будуць афіцыйна абвешчаны 1 студзеня 2023 года – менавіта ў гэты дзень вядомаму драматургу, празаіку Васілю Юр’евічу Ткачову споўнілася б 75.
На працягу двух з паловай месяцаў усім жадаючым аўтарам, незалежна ад месца пражывання ў Рэспубліцы Беларусь, хто спрабуе пісаць у гумарыстычным жанры, прапануецца даслаць на электронны адрас konkurslitgspb@yandex.by гумарыстычнае апавяданне да 3 500 знакаў ці байку, гумарыстычны верш да 1500 знакаў з прабеламі.
– Аднак не ўсё так проста, – адзначае ініцыятар конкурсу, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч. – У конкурсе ўдзельнічаюць раней нідзе не надрукаваныя творы. Канкурсантам трэба абавязкова прытрымлівацца тэматыкі конкурсу – “Выпадак, які са мной здарыўся”. А яшчэ ўлічваць, што прадстаўлены мастацкі твор павінен абавязкова выклікаць бяскрыўдны смех, вясёлым і яго магчыма будзе прачытаць са сцэны.
Дарэчы, у кожнай з намінацый конкурсу прадугледжваецца выбраць па аднаму пераможцу (1 месца) і вызначыць фіналістаў (2 і 3 месцы). Пераможцы атрымаюць спецыяльныя дыпломы, іх творы плануецца надрукаваць у альманаху аддзялення. Фіналісты будуць адзначаны памятнымі дыпломамі ў электронным варыянце.
Нагадаем, што першы Адкрыты літаратурны конкурс гумарыстычнай і іранічнай паэзіі і прозы імя В.Ю.Ткачова прайшоў сёлета з красавіка па верасень, у ім прынялі ўдзел звыш 80 аўтараў. Пераможцаў і фіналістаў творчага гумарыстычнага спаборніцтва арганізатары ўзнагародзілі 1 верасня, напярэдадні 29 Дня беларускага пісьменства на вечарыне славянскага нумару, іх творы былі апублікаваны ў №7-8 міжнароднага альманаха “Літара” за 2022 год.
Мікалай ІГНАТОВІЧ
ПАЛАЖЭННЕ
АБ II АДКРЫТЫМ ЛІТАРАТУРНЫМ
КОНКУРСЕ ГУМАРЫСТЫЧНАЙ І ІРАНІЧНАЙ
ПАЭЗІІ І ПРОЗЫ ІМЯ В.Ю. ТКАЧОВА
Гомельскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае да ўдзелу ў II Адкрытым літаратурным конкурсе гумарыстычнай і іранічнай паэзіі і прозы імя В.Ю.Ткачова
Арганізатар:
1.1. Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Мэты:
2.1. Папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры, пошук і заахвочванне аўтараў, якія спрабуюць сябе ў гумарыстычным жанры.
Умовы ўдзелу:
3.1. У конкурсе не могуць удзельнічаць працы, што занялі прызавыя месцы ў папярэднім конкурсе і іншых творчых гумарыстычных конкурсах краіны.
3.2. У конкурсе прымаюць удзел усе жадаючыя аўтары, якім на момант аб’яўлення конкурсу споўнілася 18 гадоў.
3.3. Конкурс праходзіць на дзвюх мовах – беларускай і рускай.
3.4. У конкурсе ўдзельнічаюць раней нідзе не надрукаваныя творы.
3.5. Працы прымаюцца ў намінацыях:
— проза (гумарыстычнае апавяданне) — да 3 500 знакаў з прабеламі.
— паэзія (байка, гумарыстычны верш) — да 1500 знакаў з прабеламі.
3.6. Тэматыка конкурсу – не абмежанавая; аднак канкурсантам трэба ўлічваць галоўнае: прадстаўлены твор у чытача павінен выклікаць бяскрыўдны смех, твор можна прачытаць са сцэны.
Парадак правядзення конкурсу:
4.1. Конкурс праводзіццца з 20 верасня 2022 года па 1 снежня 2022 года.
4.2. Творчыя працы дасылаюцца на электронны адрас: konkurslitgspb@yandex.by
4.3. У заяўцы, якая размяшчацецца ў адным вордаўскім дакуменце, трэба ўказаць кароткія звесткі пра аўтара, намінацыю, дату стварэння твора, кантактныя даныя. Прысланыя разрозненымі дакументамі не разглядаюцца.
4.5. Дасылаючы на конкурс твор, удзельнік гарантуе, што з’яўляецца яго аўтарам і не парушае нічыіх аўтарскіх правоў.
4.6. Аргкамітэт не разглядае творы, напісаныя ў сааўтарстве.
4.7. Аргкамітэт не разглядае творы, у якіх выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка, гучаць заклікі да насілля альбо міжнацыянальнай варожасці.
Падзвядзенне вынікаў конкурсу:
5.1. Усе працы ацэньвае журы, у складзе якога пісьменнікі, артысты, журналісты, бібліятэкары.
5.2. Кожны з членаў журы ацэньвае творы па дзесяцібальнай сістэме.
5.3. Каб павысіць узровень справядлівасці і непрадузятасці ацэньвання, усе працы журы разгляюцца ананімна.
5.4. Вынікі конкурсу абвяшчаюцца не пазней 1 студзеня 2023 года (у дзень 75-годдзя са дня нараджэння В.Ю.Ткачова) на сайце Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
5.5. Журы вызначае 1,2,3 месца ў кожнай групе ўдзельнікаў.
Уладальнік 1 месца аб’яўляецца пераможцам, узнагароджваецца спецыяльным дыпломам абласнога аддзялення ГА “СПБ” (электронны і друкаваны варыянты) і мае права на бясплатную публікацыю ў альманахах “Літаратурная Гомельшчына” ці “Літара”.
Уладальнікі 2-3 месцаў прызнаюцца фіналістамі конкурсу, атрымліваюць памятныя дыпломы толькі ў электронным варыянце.
5.6. Уладальнікам 1 месца могуць быць прадугледжаны і гумарыстычныя ўзнагароды.
5.7. Узнагароды ўручаюцца персанальна аўтарам у офісе аддзялення СПБ, ці на спецыяльным мерапрыемстве, ці высылаюцца аўтарам па месцы жыхарства. Электронныя дыпломы дасылаюцца аўтарам на электронную пошту, з якой быў дасланы твор на конкурс.
5.8. Арганізатар конкурсу не ўступае ў перапіску з удзельнікамі конкурсу, не выдае сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу.
ПРЭС-СЛУЖБА ГОМЕЛЬСКАГА АДДЗЯЛЕННЯ СПБ
