Дарагія калегі!

Шаноўныя работнікі сферы культуры Гомеля і Гомельшчыны – вельмі важнай для дзяржаўнасці Беларусі галіны!

З прафесійным святам! З днём работнікаў культуры! 

Для мяне Вы – самыя адданыя сваёй справе, таленавітыя і захопленыя людзі! 

Дзякуючы Вам наша любая Гомельшчына вядома ў свеце як рэгіён, дзе творчыя дасягненні саграваюць сэрцы тысяч людзей, з’ядноўваюць іх на добрыя і карысныя справы. 

Дзякуючы Вам наша родная Беларусь вядома ў свеце як краіна, якая валодае велізарным культурным патэнцыялам. 

Дзякуючы Вашаму паўсядзённаму клопату і стваральнай працы раскрываюцца юныя таленты Палесся. 

Дзякуючы Вам у нас становіцца ўсё больш прыхільнікаў мастацтва, якія не ўяўляюць свайго жыцця без музыкі, жывапісу, мастацкай кнігі, тэатра, музея. 

Новых творчых здзяйсненняў, якія будуць садзейнічаць умацаванню нашай роднай Беларусі! 

Шчыра жадаю творчых поспехаў, натхнення, рэалізацыі самых смелых ідэй і праектаў! 

Упэўнены: дзякуючы нашым агульным намаганням грамадзяне краіны заўсёды будуць з павагай ставіцца да сваёй культурнай спадчыны, будуць ганарыцца, што яны – беларусы!  

Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту Вам і Вашым блізкім! 

Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікаў Нацыянальнага сходу Беларусі, заслужаны дзеяч культуры краіны, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, празаік, публіцыст, драматург

Яндекс.Метрика