Дарагія ветэраны, працаўнікі тылу, дзеці вайны! Паважаныя землякі, калегі, чытачы! Шаноўныя выбаршчыкі і мае аднадумцы калегі па творчаму цэху!

Спаўняецца 80 гадоў Вялікай Перамогі, якую атрымаў наш народ, абараняючы Айчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ад усёй душы віншую вас з сапраўды святой датай! З вялікім подзвігам, які здзейснілі дзеля нас дзяды і прадзеды! 
У беларусаў, грамадзян шматлікіх нацыянальнасцей нашай міралюбівай Беларусі памяць аб гэтым святым подзвігу ў генах. Гэта частка нашай нацыянальнай ідэі, часціца сямейнай біяграфіі кожнага з нашчадкаў тых трох мільёнаў беларусаў, якія загінулі на франтах альбо былі па-зверску закатаваныя, спаленыя жыўцом нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі. 
Праходзяць гады, і камусьці на Захадзе, перш за ўсё тым, хто апантаны рэваншысцкімі настроямі, хацелася б, каб мы забыліся пра гэта, пра тыя злачынствы, якія рабіліся на нашай зямлі, пра тую пагрозу, якую нясе свету ідэалогія нацызму. 
Толькі не быць гэтаму – ніколі! 
Наш прамы абавязак – зрабіць усё, каб памяць пра Вялікую Перамогу, пра генацыд беларускага народа, здзейснены фашысцкімі вылюдкамі, заставаліся часткай генетычнага кода нацыі, народнага адзінства і згуртаванасці! 
У нас з вамі няма права на забыццё, калі мы не хочам паўтарэння вайны ў любым яе праяўленні! 
У кожнай сям’і павінна быць разуменне: толькі мір і стваральная праца прынясе нам росквіт і дабрабыт! Няхай Перамога і памяць пра яе будуць заўсёды з намі – у нашых сэрцах, у добрых справах, у пастаянным і штодзённым клопаце аб старэйшым пакаленні! 
Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя і сямейнага цяпла, дабрабыту і ўпэўненасці ў годнай будучыні Беларусі, мірнага жыцця! 
Са святам! З Днём Вялікай Перамогі! 


Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ,дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, каардынатар Асацыяцыі пісьменікаў БРІКС у Рэспубліцы Беларусь, заслужаны дзеяч культуры краіны.

Яндекс.Метрика