24 кастрычніка ў 11.00   у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна адбудзецца 26 абласны творчы семінар.

Ініцыятар і арганізатар абласнога семінару – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, кіраўнік Абласнога літаратурная аб’яднання “Слова” пры абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  У.М. Гаўрыловіч.

Час працы семінара – 2 гадзіны. Месца правядзення — чытальная зала (другі паверх).

На семінар запрашаюцца: эксперты і ўсе жадаючыя чытачы Гомеля і вобласці.

Эксперты: прафесійныя літаратары – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Саюза пісьменнікаў Расіі, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, а таксама кіраўнікі і члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў г. Гомеля і Гомельскай вобласці.

Рады бачыць: аўтараў-пачаткоўцаў, супрацоўнікаў бібліятэк г. Гомеля, настаўнікаў, студэнтаў. Перад правядзеннем семінара прадугледжана абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў.

ГРАМАДСТВА, КУЛЬТУРА, ЧАС

  1. “Сям’я – галоўная каштоўнасць Беларусі”.
  2. Вынікі ХХ Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя Дажынкі-2025”, Х Міжнароднага фестываля паэзіі і паэтычных перакладаў  “Берагі дружбы” імя Л.Ю.Севера і IV Міжнароднага літаратурнага конкурсу паэзіі і паэтычных перакладаў «Беларусь – Расія. Сожскія берагі дружбы імя Л.Ю.Севера»;

Дакладчык – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” У.М.Гаўрыловіч.

        МАЛАДОЕ ПАКАЛЕННЕ

  1. “Учиться, дружить, фантазировать и… написать об этом…” Пра кнігу Карын Карнелі «Тетрадь правды».

Дакладчык – Наталля Шэметкова, намеснік кіраўнік Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

З НОВЫХ КНІГ

1. Праблематыка міжнароднага альманаха “Літара. Литера. Ліцера” за 2025 год.

Дакладчык – Тамара Кручэнка, кіраўнік семінара паэзіі і прозы, член Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі

2.»Шчасце не за гарамі». Рэцэнзія на аповесць В. У. Дварцова «Шчасце» (пераклад М.Слівы).

Дакладчык – Алег Ананнеў, кіраўнік семінара паэзіі і прозы, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

3.  «Когда мечта не прихоть, а смысл». Аналіз рамана Н. Шемет «Мечтай, и я приду к тебе».

Дакладчык – Алег Ананнеў, кіраўнік семінара паэзіі і прозы, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

        4.»Я хочу подарить свои чувства и душу словам». Рэцэнзія на кнігу Вікторыі Смірновай «Ветер жизни»

Дакладчык – Наталля Шэметкова, намеснік кіраўнік Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

РОЗНАЕ

Паведамленні, інфармацыі раённых літаб’яднанняў, членаў Савета ГАА ГА “СПБ” і АЛА “Слова”.

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Савет Абласнога літаратурнага аб’ядннання “Слова” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Яндекс.Метрика