28 лістапада 2024 года  ў 14.00  

у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна (чытальная зала)

адбудзецца 17-ы абласны аб’яднаны семінар паэзіі, прозы і драматургіі ГАА ГА “СПБ” і АЛА “Слова” пры ГАА ГА “СПБ”.

Ініцыятар і арганізатар абласнога семінару – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, кіраўнік Абласнога літаратурная аб’яднання “Слова”  У.М. Гаўрыловіч.

Час працы семінара – 2,5 гадзіны.

На семінар запрашаюцца:  прафесійныя літаратары – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў г. Гомеля і Гомельскай вобласці, аўтары-пачаткоўцы, супрацоўнікі бібліятэк г. Гомеля, настаўнікі, студэнты і ўсе жадаючыя чытачы. Перад правядзеннем семінара прадугледжана абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў.

                                     ПАВЕСТКА ДНЯ:

ГРАМАДСТВА І  ЧАС

  1. 26 студзеня – дзень выбараў Прэзідэнта Беларусі.

Выступленне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.М.Гаўрыловіча.

                                         МЯСЦОВЫЯ ЛІТАБ’ЯДНАННІ

2. Дзейнасць аматарскага літаратурнага аб’яднання “Новая Беліца” (Навабеліцкі раён г. Гомеля)

Даклад- прэзентацыя кіраўніка літаратурнага аб’яднання  “Новая Беліца” В.І. Раўчанкі.

Па выніках прэзентацыі – прыём аматарскага літаратурнага аб’яднання “Новая Беліца” ў Абласное літаратурнае аб’яднанне “Слова”.

ПАЭЗІЯ

3. Найбольш папулярныя тэмы ў сучаснай паэзіі.

Дакладчык – Наталля Шэметкова, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, намеснік кіраўніка абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”.

4. “У паэзіі – мудрасць, музыка і каханне…”

Водгук на паэзію Мікалая Мікалаевіча Ждановіча ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Болсуна Міхаіла Міхайлавіча.

5. Памяць. Згадваем імя ў паэзіі. Уладзімір Шпадарук.

Паведамленне Тамары Кручэнкі, кіраўніка семінара прозы, члена Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

                                                     ПРОЗА

6. “Да 80-годдзя Перамогі. Кніга прозы Уладзіміра Гаўрыловіча “Пад покрывам нябёсаў”.

Дакладчык – Тамара Кручэнка, кіраўнік семінара прозы, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

                                          КРАЯЗНАЎСТВА

7. “О Горватах и их имениях на Гомельщине».  Материалы наровлянского краеведа Алексея Сазанчука.

Отклик  Олега Ананьева, руководителя семинара прозы, члена Гомельского областного отделения ОО “Союз писателей Беларуси”.

З ПОШТЫ АБЛАСНОГА СЕМІНАРА

8. Гумар без межаў. Міхась Сліва і яго “Подарки к празднику”. Рэцэнзія на кнігу. Даслана: Мікола Леўчанка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Магілёўская вобласць.

                                                  РОЗНАЕ

9. Аб правядзенні прэзентацыі кніг лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага 2024 года.

Паведамленне кіраўніцтва Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі і Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

10. Аб перспектыўным плане пастаянна дзеючага абласнога семінара на 1 квартал 2025 года і аб правядзенні сустрэчы з творчай моладдзю Гомельшчыны.

Паведамленне кіраўніцтва  Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Савет Абласнога літаратурнага аб’ядннання “Слова” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Яндекс.Метрика