22 мая ў 11.30 у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна пройдзе 23 абласны творчы семінар.

Ініцыятар і арганізатар абласнога семінару – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, кіраўнік Абласнога літаратурная аб’яднання “Слова” пры абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  У.М. Гаўрыловіч.

Час працы семінара – 2 гадзіны. Месца правядзення — чытальная зала (другі паверх).

На семінар запрашаюцца: эксперты і ўсе жадаючыя чытачы Гомеля і вобласці.

Эксперты: прафесійныя літаратары – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, а таксама кіраўнікі і члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў г. Гомеля і Гомельскай вобласці.

Рады бачыць: аўтараў-пачаткоўцаў, супрацоўнікаў бібліятэк г. Гомеля, настаўнікаў, студэнтаў. Перад правядзеннем семінара прадугледжана абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў.

                               Павестка дня (будзе дапоўнена):

ГРАМАДСТВА І ЧАС

1.“Сям’я – аснова асноў. Месца сям’і ў сучасным грамадстве”.

2.Шанаваць літаратараў-землякоў (110-годдзя Дзмітрыя Міхайлавіча Кавалёва – рускага савецкага паэта, перакладчыка, ураджэнца г. Ветка).

3.Аб прысуджэнні Абласной літаратурнай прэміі імя Д.М.Кавалёва.

4. Аб выніках Міжнароднай праваслаўнай кніжнай выставы “Радасць Слова”.

Інфармацыі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” У.М.Гаўрыловіча.

З НОВЫХ КНІГ

Унучка Дон Кіхота”. Апавяданні і эсэ Ляман Багіравай.

Дакладчык – Тамара Кручэнка, кіраўнік семінараў, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

«Когда мечта не прихоть, а смысл». Аналіз новага рамана Наталлі Шэмет «Мечтай, и я приду к тебе».

Дакладчык – Алег Ананнеў, кіраўнік семінараў прозы, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

У СКАРБОНКУ ВЕДАЎ

“Найбольш папулярныя тэмы ў сучаснай паэзіі”.

Дакладчык – Наталля Шэметкова, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, намеснік кіраўніка абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова”.

МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

“Горечь и сладость бытия в рассказах Ирины Север” (Растоўская вобласць).

Дакладчык – Алег Ананнеў, кіраўнік семінараў прозы, член Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

РОЗНАЕ

Удзел у фестывалі “ЧытайГомель” (6 чэрвеня 2025 года).

Паведамленні, інфармацыі раённых літаб’яднанняў, членаў Савета ГАА ГА “СПБ” і АЛА “Слова”.

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Савет Абласнога літаратурнага аб’ядннання “Слова” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Яндекс.Метрика