23 чэрвеня, 15.00,  Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна, аддзел літаратуры па мастацтву

Праграма творчага семінара (секцыі):

  1. Паведамленне. Задачы семінара. Урачыстае ўручэнне білетаў членаў ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і пасведчанняў аб уступленні ў АЛА “СЛОВА” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
  2. Да свята «Славянскае адзінства». Прадстаўленне сігнальнага экзэмпляра беларуска-рускага зборніка паэзіі і прозы “Пад небам адзіным. Под небом единым». (Бранск-Гомель).

Інфармацыі: старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі – кіраўнік Абласнога літаратурнага аб’яднання “СЛОВА” Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч, празаік, паэт, публіцыст, мастацтвазнаўца,  член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік семінара прозы Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Алег Валянцінавіч Ананнеў.

  • Прадстаўленне, аналіз і абмеркаванне зборніка прозы “Подых часу» (Гродна, ТАА “ЮрСаПрынт, 2023)

Дакладчык – празаік, паэт, публіцыст, мастацтвазнаўца,  член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік семінара прозы Абласнога літаратурнага аб’яднання “Слова” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Алег Валянцінавіч Ананнеў.

  • Прадстаўленне, аналіз і абмеркаванне дакументальна-мастацкай аповесці “Опаленные войной” (пра баявы шлях Героя Савецкага Саюза Н.С. Арлова, бацькі аўтара)  Любові Арловай, кіраўніка Петрыкаўскага літаратурнага аб’яднання(Мазыр, КПУП “Калор”, 2023).

Дакладчык – паэтэса, празаік, публіцыст, літаратуразнаўца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Кручэнка Тамара Віктараўна.

Прадстаўленне, аналіз і абмеркаванне  новай кнігі Уладзіміра Гаўрыловіча “Па веры вашай…”(Мінск, “Выдавецкі дом “Звязда” (2022). Аўтарскае разуменне гістарычнай праўды.

Дакладчык – член абласнога літаратурнага аб’яднання “СЛОВА” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Наталля Царанкова.

Прадстаўленне, аналіз і абмеркаванне кнігі  члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Веры Квяткоўскай “Пушистый будильник” (Выдавецкі Дом “Гомельская праўда”, 2023). Дакладчык: член Саюза пісьменнікаў Беларусі,  Абласнога літаратурнага аб’яднання “СЛОВА” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, паэтэса, перакладчык Ала Анатольеўна Бялькова.

  • Прадстаўленне, аналіз і абмеркаванне  новай кнігі Таццяны Майсеевай “Как не просто зайцем быть!”(Гомель, “Барк”, 2023)

Дакладчык – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаік, публіцыст Наталля Сямёнаўна Шастакова.

  • Прадстаўленне, аналіз і абмеркаванне твораў маладой гомельскай аўтаркі, члена Абласнога літаратурнага аб’яднання “СЛОВА” Яніны Бераснёвай (Корбут) “Любимые вне закона” (Мінск, “Чатыры чвэрці”, 2023) .

Дакладчык: намеснік кіраўніка Абласнога літаратурнага аб’яднання “СЛОВА” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, паэтэса, празаік Наталля Генадзьеўна Шэмяткова.

Дакладчыкі – да 10 хвілін.

Водгукі калег і чытачоў – не болей  2 хвілін.

  • Агульныя пытанні.
  • Галасаванне секцыі па прыёму разгледжаных кандыдатур у Абласное літаратурнае аб’яднанне “Слова” пры Гомельскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
  • Абмеркаванне плана работы семінара (секцыі) прозы і драматургіі на кастрычнік 2023 года.
  • Аб удзеле прафесійных перакладчыкаў і перакладчыкаў-аматараў, якія дасканала валодаюць беларускай і рускай мовамі, у міжнародным конкурсе перакладаў “Мір Каўказу” (чэрвень-лістапад 2023 года). Для ўдзелу ў абмеркаванні новага праекта запрашаюцца ўсе гомельскія перакладчыкі, якія прымалі актыўны ўдзел у міжнародным праекце перакладаў “Зямля – наш агульны дом”), а таксама здольная творчая моладзь.

Час працы семінара – 2 гадзіны 30 хвілін.

                                      Удзельнікі і рэгламент

Запрашаюцца: прафесійныя пісьменнікі – члены прафесійных творчых арганізацый – Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Саюза пісьменнікаў Расіі, аўтары-пачаткоўцы, аўтары-аматары мастацкай творчасці, члены аматарскіх літаратурных аб’яднанняў і клубаў Гомеля і Гомельскай вобласці, чытачы, работнікі бібліятэк.

Уваход для ўсіх жадаючых свабодны (але пасля абавязковай рэгістрацыі на ўваходзе).

Жадаючыя выступіць з водгукам па канкрэтна адзначанай тэме абмеркавання (рэгламент: даклад – да 10 мінут, кароткі водгук – 1-2 мінуты) зараней запісваюцца ў кіраўніка семінара прозы Ананьева Алега Валянцінавіча да 22  чэрвеня 2023 года. Не падаўшым своечасова заяўку на выступленне і не зарэгістраваным для ўдзелу ў семінары слова не прадастаўляецца.

                                Агульная інфармацыя

         Нагадаем, што пры Гомельскай абласной пісьменніцкай арганізацыі створана новае фарміраванне, накіраванае на працу з творчымі людзьмі, як прафесіяналамі, так і пачаткоўцамі – абласное літаратурнае аб’яднанне. Яно працуе з 1 студзеня 2023 года і атрымала назву “Слова”.

      Новае літаб’яднанне не з’яўляецца эканамічнай ці палітычнай арганізацыяй, не з’яўляецца юрыдычнай асобай і дзейнічае ў адпаведнасці з прынятым Палажэннем і Статутам Саюза пісьменнікаў Беларусі ( у частцы творчага супрацоўніцтва).

        Калі вы – таленавіты, хочаце, каб на вас звярнулі ўвагу, калі хочаце быць у курсе ўсіх мерапрыемстваў, конкурсаў і семінараў, у тым ліку для маладых аўтараў, якія арганізуюцца Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і іншымі творчымі аб’яднаннымі, любіце тэматычныя камерныя сустрэчы, хочаце расці творча і атрымліваць задавальненне ад зносін з цікавымі і паспяховымі людзьмі, то вам да нас!

         Цяпер штомесяц у Гомелі  ці ў іншых кропках нашай вобласці праводзіцца семінар паэзіі альбо семінар прозы і драматургіі.
          Нагадаем, што кіраўнікі аб’яднання, секцый і семінараў працуюць на грамадскіх пачатках, іх праца не аплочваецца.

         Кіраўнік абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» — старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч.

       Намеснік кіраўніка абласнога літаратурнага аб’яднання «Слова» — пісьменніца, бібліятэкар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Генадзеўна Шэмяткова.

        Кіраўнікі семінараў паэзіі:

— ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Міхайлавіч Болсун;

— член Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Віктараўна Кручэнка.

      Кіраўнік семінара прозы:

      — член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алег Валянцінавіч Ананьеў.

Яндекс.Метрика