Пад такой назвай прайшла літаратурная гасціная ў Васільеўскай сельскай бібліятэцы Добрушскага раёна. Па просьбе землякоў у госці завітала пісьменніца і журналістка Ганна Атрошчанка. І не з пустымі рукамі! А са сваімі новымі кніжкамі «Вярбіна» і «Родныя напевы», якія адразу выклікалі цікавасць у прысутных.

Ганна Мікалаеўна крыху расказала пра сябе і сваю творчую дзейнасць. Адказала на шматлікія пытанні. А ўдзячныя землякі павіншавалі яе з жыццёвым юбілеем. Цёплыя словы ўдзячнасці, кветкі, сувеніры пісьменніца атрымала ад бібліятэкара Алены Дзергачовай і загадчыцы мясцовага сельскага клуба Галіны Філімонцавай. Не ўбаку ад віншаванняў засталіся і чытачы — ўручылі юбілярцы кветкі і салодкія пачастункі.

Ад імя дырэкцыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Алена Дзергачова ўручыла члену Саюза пісьменнікаў Беларусі падзячны ліст і падарунак.

Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»

Яндекс.Метрика