«Альтанка» — трэцяя суместная кніга літаратурнага сямейнага дуэта Уладзіміра Чараухіна і члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Дар’і Дарошка. Першыя два зборнікі («Не наступайте птице на крыло…» i «Маяк») былі выдадзены на рускай мове. У трэцім аўтары дзеляцца з чытачамі сваімі вершамі, апавяданнямі і афарызмамі на беларускай мове, роднаснай іхняму духоўнаму сусвету.

У кнізе шырока прадстаўлена як асабістая, так і сумесная (пад псеўданімам Татмір) творчасць аўтараў. «Альтанка» прыйдзецца даспадобы аматарам лірыкі, філасофіі і добрага гумару.

Яндекс.Метрика