Савет Гомельскага абласнога аддзялення
ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” падвёў вынікі V абласнога літаратурнага конкурсу “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”.
У конкурсе прынялі ўдзел 89 вучняў агульнаадукацыйных устаноў Гомельскай вобласці.

Намінацыя: “Лепшы верш”
Тэма: “Нам подзвіг дзядоў не забыць”

Першае месца  прысуджана  Заяц Сафіі, вучаніцы

ДУА “Сярэдняя школа №31 г.Гомеля”, за верш “Я ніколі не бачыў вайны…”

Другое месца прысуджана Курко Яўгену, вучню ДУА “Барбароўская базавая школа Мазырскага раёна”, за верш “Эхо Победы”.

Трэцяе месца прысуджана Жалдаку Мацвею, вучню ДУА “Курыціцкая сярэдняя школа” Петрыкаўскага раёна, за верш “Паклон”.

Дыпломы пераможцам будуць уручаны 3 верасня 2025 года на ўрачыстым адкрыцці ХХ Міжнароднага фестывалю-свяце «Славянскія літаратурныя Дажынкі-2025» у горадзе Гомелі.

Старшыня Аргкамітэта, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”    Уладзімір Гаўрыловіч

Старшыня журы – ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Болсун

https://www.sb.by/articles/tsishey-maltsy-ya-vazmu-.html

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Яндекс.Метрика