
Нарадзілася 20 жніўня 1949 года ў п. Чырвоны Рог Добрушскага раёна (зараз на карце вобласці адсутнічае). Закончыла будаўнічае вучылішча, потым будаўнічы тэхнікум, вячэрні ўніверсітэт для пазаштатных аўтараў на базе газеты «Гомельская праўда». Працавала на камсамольскай будоўлі ў Тальяці, у гарадскіх газетах «Вестник района», «Гомельскі веснік», «Советский район», шматтыражцы «Сельмашевец». Член Беларускага саюза журналістаў.
Паэт і празаік. Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі і прозы «Сустрэча», «Чырвоны Рог», «Жыццёвая гісторыя», «Летуценніца», «Жытнёвыя каласы», «Ветрагон», «Арыёза жыцця», «Лавровишня» і іншых. Піша для дзяцей (кніга казак і вершаў «Дома і салома ядома»). Друкавалася ў альманахах «Славянские колокола», «Междуречье», часопісах «Вожык», «Алеся», «Планета и семья», газетах. У розныя гады неаднаразова станавілася пераможцай розных конкурсаў, якія праводзіліся рэдакцыямі газет і часопісаў. Так, з’яўляецца пераможцай конкурсу часопіса «Вожык» (1996), паэтычнага конкурсу часопіса «Алеся» (2007).
У 2009 годзе адзначана заахвочвальным дыпломам у абласным літаратурным конкурсе «Пад мірным небам – 65 вёсен!» і лістом падзякі ў III абласным літаратурным конкурсе імя К. Тураўскага за кнігу прозы «Арыёза жыцця».
Некаторыя вершы пакладзены на музыку. Песні, рамансы на словы Ганны Мікалаеўны гучаць на абласным радыё
Жыве ў Гомелі.
У СПБ з 2006 года.
