8 верасня споўнілася б 75 гадоў нашаму знакамітаму земляку-паэту, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі, а таксама прэміі Ленінскага камсамола Беларусі і шматлікіх іншых Анатолю Грачанікаву.
Гэта ўзнагарода будзе прысуджацца адзін раз у 5 гадоў сучаснаму гомельскаму пісьменніку (паэту, празаіку, публіцысту ці драматургу) які ўслаўляе родны край, развівае лепшыя традыцыі нацыянальнай літаратуры.

Як паведамілі ў савеце аддзялення, упершыню прэмія будзе ўручана на свяце “Славянскія літаратурныя дажынкі-2013”, якое пройдзе напрыканцы кастрычніка.

Тамара Крюченко

Яндекс.Метрика