З нагоды 100-годдзя пісьменніка-земляка Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” заснавала новую памятную ўзнагароду ў гонар вядомага публіцыста і празаіка – Міжрэгіянальную літаратурную прэмію «Покліч сэрца» імя Аляксандра Капусціна.
Яна будзе прысуджацца раз на пяць гадоў прафесійным літаратарам, краязнаўцам, прапагандыстам творчасці літаратара-земляка, установам і арганізацыям, якія дбаюць пра развіццё беларускай культуры і літаратуры. Лаўрэатам прэміі дадзена права прадставіць свае творы ў абласным літаратурным альманаху «Літаратурная Гомельшчына» ў год прысуджэння прэміі.
Першым лаўрэатам прэміі 2024 года, згодна рашэння Савета абласной пісьменніцкай арганізацыі, стаў вядомы на Гомельшчыне журналіст і літаратар, паэт і перакладчык МІКАЛАЙ МІКАЛАЕВІЧ ЖДАНОВІЧ!
Сардэчна вітаем усіх прыхільнікаў творчасці А.Капусціна і віншуем калегу з заслужанай узнагародай!

На здымку: лаўрэат прэміі «Покліч сэрца» імя А.Капусціна Мікола Ждановіч.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Яндекс.Метрика