3 ліпеня мы адзначаем наша галоўнае свята нашай краіны — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Мне вельмі хацелася б, каб для кожнага з нас, грамадзян беларускай дзяржавы, якой бы нацыянальнасці ты не быў, Дзень тваёй Радзімы быў галоўным днём у годзе. Найперш таму, што для нашага народа лёсавызначальнае значэнне мае менавіта 3 ліпеня — дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І ПА НАШАЙ З ВАМІ ВОЛІ гэтая гістарычная дата — стала сімвалам свабоды, суверэнітэту і адзінства.
Слава Богу, што мы – БЕЛАРУСКІ НАРОД – ведаем свае карані, ганарымся гераічным мінулым, багатай культурай і гісторыяй.
Мы РАЗАМ працягваем БУДАВАЦЬ МОЦНУЮ І КВІТНЕЮЧУЮ БЕЛАРУСЬ, дзе кожны чалавек можа рэалізаваць свой патэнцыял. Калі вакол бушуюць ветры войнаў, у нас мірнае неба і стваральная праца на карысць краіны і кожнай сям’і. Давайце цаніць гэта, ганарыцца нашым укладам і такой цудоўнай краінай!
Жадаю усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых здзяйсненняў!
Са святам, дарагія сябры!

Яндекс.Метрика