У VI абласным літаратурным конкурсе “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз” прымалі ўдзел школьнікі, навучэнцы Гомельскай вобласці — тыя, хто жадаў мастацкім словам выказаць свае стаўленне да незабыўнага подзвігу, здзейсненага савецкім народам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Арганізатарам конкурсу выступіла Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага Фонда Міра. Мэта конкурсу — папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей; прыцягненне ўвагі да тэмы патрыятызму; выяўленне і падтрымка талентаў. Конкурс праводзіўся ў намінацыі “Лепшы верш”, прысвечаны 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Пераможцамі конкурсу прызнаны:

Дыплом I ступені – Рабікаў Давід, вучань 8 класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Тураў”, Жыткавіцкі раён;

Дыплом ІI ступені – Федаровіч Крысціна, вучаніца 9 класа  ДУА “Сіманіцкая сярэдняя школа”, Лельчыцкі раён;

Дыплом ІIІ ступені – Цішкевіч Вадзім, вучань 6 класа ДУА “Сіманіцкая сярэдняя школа”, Лельчыцкі раён.

 43 фіналісты конкурсу атрымаюць заахвочвальныя дыпломы.

        Узнагароджанне уладальніка дыплома 1 ступені  плануецца ва ўрачыстай атмасферы 2 верасня 2026 года, на адкрыцці VІІI абласнога фестывалю літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”, уладальнікаў дыпломаў 2 і 3 ступені – ва ўстановах адукацыі. Дыпломы фіналістаў у электронным варыянце будуць разасланы на электронныя пошты ўдзельнікаў конкурсу да 10 верасня.

Прэс-служба ГАА ГА «СПБ»

Яндекс.Метрика