95-й гадавіне з дня нараджэння беларускага  пісьменніка Міколы Янчанкі было прысвечана мерапрыемства “Літаратурнае знаёмства “З людзьмі  – добра”, якое правяла Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка імя У.Караткевіча.

Супрацоўнікі дзіцячага аддзела бібліятэкі распавялі юным чытачам – навучэнцам СШ № 2 горада Рагачова аб жыцці і творчасці таленавітага паэта і празаіка, які шмат сваіх кніг прысвяціў дзецям. Пра сяброўства і супрацоўніцтва з ім, пра яго дапамогу маладым літаратарам,  працу ў раённай газеце “Камунар” (цяпер “Свабоднае слова”)  расказаў зямляк, пісьменнік і перакладчык Міхась Сліва.

Удзельнікі юбілейнага мерапрыемства чыталі творы Міколы Янчанкі, пазнаёміліся з многімі кнігамі  гэтага аўтара.

Таццяна МАКАРАНКА

Яндекс.Метрика