Уладзімір Гаўрыловіч, дэпутат Беларускага Парламента, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, старшыня ГАА ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», кіраўнік шэрагу міжнародных творчых праектаў, празаік, публіцыст:

Глыбока перакананы ў велізарным гуманітарным значэнні як для постсавецкай прасторы, так і для ўсяго свету знакавай падзеі, якая  адбылася ў памятныя дні пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсце. Гэта горад няскоранага духу. Менавіта тут нашымі дзядамі і прадзедамі, бясстрашнымі воінамі, а гэта прадстаўнікі розных брацкіх народаў Савецкага Саюза,  быў здзейснены, нягледзячы на няроўнасць сіл і нечаканасць, першы вялікі подзвіг дзеля таго, каб спыніць ненавіснага ворага на нашым парозе, не пусціць далей рабіць свае крывавыя злачынствы неймаверна страшную фашысцкую машыну ўглыб роднай краіны. Гітлераўцы (ведаем, не маем права забыць: у радах новых “крыжаносцаў-ратавальнікаў” савецкага народа, якія  нібыта неслі вялікую цывілізацыйную місію вызвалення “людзям, скаваным ланцугамі ідэй бальшавізма”, былі не толькі германцы, але і вырадкі з ўсіх краін Заходняй Еўропы!) ў адчуванні хуткага бліц-крыгу зусім не чакалі такога самаахвяравання ад абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Яны былі здзіўлены стойкасці чалавечага духу, патрыятызму і любові да сваёй зямлі. І таму – мала сказаць, звярэлі… Менавіта такія подзвігі, здзейсненыя ў першыя месяцы вайны, гераізм воінаў і простых людзей, дзе б яны не знаходзіліся, у імя Айчыны, нягледзячы на панесеныя вялікія матэрыяльныя, фізічныя, духоўныя і маральныя страты, на ажыццёўлены катамі  генацыд далі магчымасць нашаму народу разам з іншымі брацкімі народамі краіны не скарыцца, а зрабіць усё магчымае і немагчымае, каб выгнаць акупантаў з роднай зямлі і ўзняць у самым логаве фашысцкага звера ў Берліне наш Сцяг Перамогі. Гэта быў наш, а не амерыканскі, ніякі іншы, а наш, савецкі, чырвоны, акрываўлены сцяг!

Адно не закончылі героі-дзяды: не змаглі дабіць рэшткі злачынцаў. Ацалелі яны, схаваліся ад божай расплаты ў краінах з фашысцкімі поглядамі і ўрадамі, атрымлівалі ад іх пенсіі і ўсялякую падтрымку. І да смерці ненавідзелі СССР, пераможцаў, хацелі (і дагэтуль іх дзеці і ўнукі дужа хочуць!) рэваншу. Таму на працягу ўсіх прайшоўшых дзесяцігоддзяў скажалі-скажаюць-аспрэчваюць вялікую Перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. І – прызнаем: многае ім удалося ў апраўданні нацызму, і бачым праявы гэтага  побач з нашымі межамі, ва Украіне, дзе ўзрасло семя неанацызму, дзе на месцы помнікаў савецкаму салдату ўлады ствараюць пантэоны славы бандэраўшчыны…

І калі ўнукі і праўнукі Герояў Вялікай Айчыннай – беларускія і расійскія народныя выбраннікі, а таксама парламенцкія дэлегацыі шэрагу дружалюбных краін – разам  сабраліся ў Брэсце на Міжнародны форум Саюзнай дзяржавы “Вялікая спадчына – агульная будучыня” і акрыта абмеркавалі пытанні гістарычнай памяці ды заявілі на ўвесь свет, што мы – за мірную будучыню і будзем разам выхоўваць павагу асабліва ў моладзі да подзвігу герояў і разам супрацьстаяць спадкаемцам гітлераўцаў і іх любым спробам скажэння гісторыі, праявам неанацызма  – гэта нашым нядобразычліўцам зусім не спадабалася.  Але ж гэта толькі іх справа.

Мы, парламентарыі Беларусі і Расіі, заклікаем усіх людзей добрай волі не забываць аб злачынствах, здзейсненых на нашай зямлі. Мы не павінны забыць, што заплочана неймаверная цана страшнымі ахвярамі –  жыццямі мільёнаў простых салдат і афіцэраў, мірнага насельніцтва. Не забудуся ніколі і я,  мая невялікая сям’я, бо практычна ўвесь мой род падкасіла вайна. І так у кожнай сям’і беларускай, рускай, украінскай… Такі жах больш не павінен паўтарыцца. Таму яшчэ раз у Брэсце сказана прама: нашы народы будуць разам абараняць подзвіг, здзейснены дзеля Вялікай Перамогі, яго не маем права забыць  ні мы, ні нашы дзеці, ні іхнія нашчадкі. Пра гэта павінен памятаць увесь свет.

Яндекс.Метрика