Высокай узнагародай Саюза пісьменнікаў Расіі і часопіса “Бійскі веснік” (Алтай) – залатым медалём “Васіль ШУКШЫН: пісьменнік, акцёр, рэжысёр”) узнагароданы таленавіты гомельскі празаік, Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, сакратар Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва па Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Гаўрыловіч.

Творчасць беларускага пісьменніка, у значнай ступені, такая ж народная, як і Шукшына, ярка раскрывае характары простых людзей з няпростым лёсам, падкрэслілі ў Саюзе пісьменнікаў Расіі. Разам з тым ацэнены  і вялікі ўклад грамадскага і культурнага дзеяча ў прапаганде дружбы і мірнага суіснавання паміж славянскімі народамі.

Прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Яндекс.Метрика